Генрык Дэмбінскі (1908—1941)

Ге́нрык Дэмбі́нскі (30 ліпеня 1908, Іркуцк, Расейская імпэрыя — 12 жніўня 1941, Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць) — палітычны дзяяч, публіцыст.

Біяграфія рэдагаваць

Пасьля 1918 жыў у Ашмянах. У пачатку 1930-х гадоў вывучаў філязофію і права ў Віленскім унівэрсытэце. Падчас вучобы ў 1927—1932 гадах быў сябрам Асацыяцыі студэнтаў-каталікоў «Адраджэньне». Узначальваў групу студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газэты «Poprostu». Удзельнік Антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 годзе ён далучыўся да Польскай сацыялістычнай партыі. У той жа год асуджаны польскімі ўладамі на 4 гады турмы. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР працаваў інспэктарам раённага аддзелу народнай асьветы.

Расстраляны нямецкімі ўладамі на вакзале ў Ганцавічах, дзе цяпер устаноўлены памятны знак.