Генадзь Айгі

чуваскі паэт, пісьменьнік, перакладнік

Генадзь Мікалаевіч Айгі (па-чуваску: Геннадий Айхи; прозьвішча пры нараджэньні Лісін, пазьней зьмяніў прозьвішча на радавое прозьвішча Айгі; 21 жніўня 1934, Шаймурзіна, Батырэўскі раён, Чуваская АССР — 21 лютага 2006, Масква) — чуваскі паэт і перакладчык, па нацыянальнасьці чуваш. Старэйшы брат чуваскай пісьменьніцы Евы Лісінай, бацька кампазытара, скрыпача і музычнага дзеяча Аляксея Айгі, а таксама актрысы і віджэя Веранікі Айгі.

Генадзь Айгі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 жніўня 1934(1934-08-21)[1][2][3][…]
Памёр 21 лютага 2006(2006-02-21)[3] (71 год)
Дзеці Аляксей Айгі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці з 1949
Мова чуваская мова[1], француская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Адзін зь лідэраў савецкага авангарднага мастацтва 1960-1970-х гадоў. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю чуваскай паэзіі і чуваскай культуры ў сьвеце. Ляўрэат прэміі Андрэя Белага (1987), Пастэрнакаўскай прэміі (2000, першы ляўрэат), прэміі Францускай Акадэміі (1972), прэміі імя Петраркі (1993) і інш. Камандор Ордэна літаратуры і мастацтва (1998).

Пераклады на беларускую мову рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 27. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. ^ Guennadi Aigui // Babelio (фр.) — 2007.
  3. ^ а б Gennadi Nikolajewitsch Aigi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119227002 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць