Гедымінас Кіркілас

Гедымінас Кіркілас (па-летувіску: Gediminas Kirkilas: нар. 30 жніўня 1951 году ў Вільні) — летувіску палітык, з 1992 году засядае ў Летувіскім Сойме, быў міністрам абароны Летувы з 2004 да 2006 г.г., прэм’ер-міністар Летувы з 2006 да 2008 г.г.

Гедымін Кіркілас
Прэм'ер-міністар Летувы
6 ліпеня 2006 — 9 сьнежня 2008
Прэзыдэнт: Валдас Адамкус
Папярэднік: Зыгмантас Бальчыціс
Наступнік: Андрус Кубілюс
Кіраўнік партыі Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя
19 траўня 2007 — цяперашні час
Міністар абароны Летувы
14 сьнежня 2004 — 18 чэрвеня 2006
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 жніўня 1951
Сьцяг СССР Вільня
Партыя: Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Людміла Кіркілене
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Крыжа зямлі Марыі 2 клясы Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Commander of the Order of the Cross of Vytis афіцэр ордэна Вітаўта Вялікага

Адукацыя рэдагаваць

З 1974 да 1978 году Кіркілас навучаўся на завочным факультэце Віленскага пэдагагічнага інстытуту. У 1978—1982 г.г. вывучаў паліталёгію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільні. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе Бізнэсу Віленскага ўнівэрсытэту.

Біяграфія рэдагаваць

Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў Паўночным марскім флёце СССР. Пасьля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсьце рэстаўрацыі помнікаў да 1978 году. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касьцёлаў (акрамя іншых касьцёла Ўсіх Сьвятых, Св. Казіміра, Баніфатараў і інш.) і ансамблі Віленскага Ўнівэрсытэту.

Пасьля паліталягічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Летувы. У 1982—1985 г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 г.г. інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988 — 1990 г.г. працаваў памочнікам І сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Летувы.

У 1990 годзе, пасьля пераўтварэньня КПЛ у Летувіскую Дэмакратычную партыю Працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намесьнікам кіраўніка. Абавязкі намесьніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 году, а пасьля гэтага, у 1996 — 2001 г.г. стаў сябрам прэзыдыюму ЛДПП. У 2001 годзе, пасьля аб’яднаньня ЛДПП з Летувіскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намесьнікам кіраўніка аб’яднанай партыі.

Чатыры разы (у 1992, 1996, 2000 і 2004 г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сойм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парлямэнцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы і абароне, камісіі замежных справаў, быў дэлегатам Летувы ў парлямэнцкі сход НАТО і намесьніка кіраўніка камісіі па Эўрапейскім справам.

З 2002 году Кіркілас займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Летувы па сувязям з Калінінградскай вобласьцю. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Летувы ў Калінінградзе. 7 сьнежня 2004 году стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.

29 чэрвеня 2006 году прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 году Сойм зацьвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 траўня 2007 году ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.

13 сакавіка 2008 году прадстаўнікі апазыцыйных партыяў прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіркіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены таксама і сьпікеру Сойма Віктарасу Мунцянасу. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўленьня заўвагаў сьпікеру Сойма, паводле Летувіскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытаньні, у адваротным выпадку Сойм можа вынесьці вотум недаверу. 1 красавіка Кіркілас прадставіў адказы на пытаньні. 3 красавіка Сойм зь невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.

Пасьля выбараў у Сойм 26 кастрычніка 2008 году і стварэньня новага ўраду Гедымінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.

Прыватнае жыцьцё рэдагаваць

Кіркілас паліць трубку, любіць катацца на ровары. З 2000 году ён стаў кіраўніком Летувіскай фэдэрацыі шашак. Валодае ангельскай і расейскімі мовамі. Жанаты, жонка Людміла Кіркілене — кіраўнік сакратарыяту акцыянэрнага таварыства «Летувіская чыгунка». Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце.

Папярэднік
Зыгмантас Бальчыціс
Прэм'ер-міністар Летувы
2006—2008
Наступнік
Андрус Кубілюс