Гаўрыла Аляксандравіч Ігнацьеў (па-расейску: Гавриил Александрович Игнатьев; 1768 — 24 сакавіка (5 красавіка паводле новага стылю) 1852) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал ад артылерыі. Бацька Руфа Ігнацьева.

Гаўрыла Ігнацьеў
Гавриил Александрович Игнатьев
Род дзейнасьці вайсковы дзеяч, генэрал ад артылерыі
Дата нараджэньня 1768 ці 1770
Дата сьмерці 5 красавіка 1852
Месца пахаваньня
Занятак вайсковец
Дзеці Руф Ігнацьеў
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны

Біяграфія рэдагаваць

З дваранаў Ігнацьевых зь Пецярбурскае губэрні. У Артылерыйскі і інжынэрны шляхоцкі кадэцкі корпус паступіў 16 студзеня 1782. 3 верасьня 1785 быў выпушчаны прапаршчыкам у Інжынэрны корпус.

Удзельнічаў у вайне з туркамі ў 1789—1791 гадах і за адрозьненьне пры штурме Ізмаілу ў 1790 быў узьведзены ў падпаручнікі. У 1793 быў у складзе расейскага пасольства ў Канстантынопалі. Удзельнічаў у Італьянскім паходзе 1799 году. У палкоўнікі ўзьведзены 11 кастрычніка 1799. З сакавіка 1800 да 15 ліпеня 1801 камандзір 8-га артылерыйскага палку. У 1805 удзельнік аўстра-расейска-францускае вайны, у 18061807 — расейска-пруска-францускае вайны. У 1805 ваяваў з французамі пад Эмсам, Амштэтэнам, Крэмсом, Аўстэрліцам, у 1807 вызначыўся ў баі пры Астралэнцы, за што быў узнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 2-й ступені. 16 сакавіка 1808 яму быў прысвоены чын генэрал-маёра. Камандаваў 10-й артылерыйскай і лёгкай брыгадай 10-е пяхотнае дывізіі.

У 16 траўня 1810 прызначаны начальнікам прац па ўмацаваньні Бабруйскае фартэцыі. У 1811 вызначыўся пры будаўніцтве, за што ўзнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 1-е ступені. У сакавіку 1812 прызначаны камандуючым усіх войскаў і камандаў у крпасьці. 29 чэрвеня 1812 пры падыходзе напалеонаўскіх частак прыняў на сябе кіраўніцтва абаронай крэпасьці, не маючы пісьмовага распараджэньня, і толькі падчас вайны (напачатку ліпеня) быў зацьверджаны ў гэтай пасадзе. Тады ж узначаліў паліцыю ў незанятых раёнах Менскае губэрні. За абарону фартэцыі быў узнагароджаны Ордэнам сьвятога Ўладзімера 2-е ступені. Ад 13 сьнежня 1812 бабруйскі вайсковы губэрнатар да 1816. Да 30 лістапада 1813 менскі вайсковы губэрнатар. Затым камандаваў артылерыяй 6-га і 2-га пяхотных карпусоў.

У генэрал-лейтэнанты ўзьведзены 20 верасьня 1821. Дырэктарам Артылерыйскага дэпартаменту Вайсковага міністэрства прызначаны 8 красавіка 1826. За пасьпяховую дзейнасьць на гэтай пасадзе ён атрымаў 21 красавіка 1829 чын генэрала ад артылерыі, 24 ліпеня 1833 быў прызначаны сябрам генэрал-аўдытарыяту. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбургу.

Узнагароды рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Галина Чирук. Военный губернатор. // Коммерческий курьер, 24 декабря 2008;
  • Андрэй Лукашэвіч // . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • В. М. Безотосный. Біяграфія / «Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812-1815 гг.» // Российский архив. Т.VII – М.: студия «ТРИТЭ» Н.Михалкова, 1996, с.405. (рас.)