Гарадзкая тэрыторыя

Гарадзка́я тэрыто́рыя — тэрыторыя з павялічанай шчыльнасьцю пабудоваў, створаных чалавекам у параўнаньні з тэрыторыямі вакол яе. Гарадзкімі тэрыторыямі могуць быць гарады альбо аглямэрацыі, але звычайна гэты панятак не распаўсюджваецца на вясковыя або сельскія паселішчы, такія як вёскі альбо хутары.

Гарадзкі пэйзаж (гарадзкая тэрыторыя)
Гарады з насельніцтвам у прынамсі 1 мільён чалавек па стане на 2006 год

Гарадзкія тэрыторыі ствараюцца і разьвіваюцца дзякуючы працэсу ўрбанізацыі. Вымярэньне велічыні гарадзкой тэрыторыі дазваляе аналізаваць шчыльнасьць насельніцтва і разрастаньне гораду, а таксама вызначэньне гарадзкіх і вясковых паселішчаў.[1]

У адрозьненьне ад гарадзкой тэрыторыі, тэрыторыя мэтраполіі ўключае ў сябе ня толькі гарадзкую тэрыторыю, але таксама гарады-спадарожнікі і прамежкавыя вясковыя тэрыторыі, якія зьўляюцца сацыяльна-эканамічна зьвязанымі з гарадзкім ядром. Звычайна гэтая сувязь выяўляецца ў працаўладкаваньні ў цэнтральным горадзе, які зьяўляецца першасным рынкам працы. Вядома, што гарадзкія тэрыторыі павялічваюцца ў залежнасьці ад павелічэньня колькасьці насельніцтва і эканамічнай актыўнасьці цэтральнага гораду.

Тэрыторыі мэтраполіі звычайна вызначаюцца як акругі альбо як палітычныя фармаваньні акругаў. Акругі звычайна зьяўляюцца стабільнымі палітычнымі тэрыторыямі. Эканамісты аддаюць перавагу працы з эканамічнымі і сацыяльнымі зьвесткамі, сабранымі на тэрыхорыях мэтраполіяў. Для гарадзкіх тэрыторыяў больш дакладным статыстычным парамэтрам будзе вылічэньне шчыльнасьці і тэрыторыі на душу насельніцтва.[2]

Вызначэньне рэдагаваць

Вызначэньні гарадзкой тэрыторыі розныя ў розных народаў. Але звычайна найменшая шчыльнасьць насельніцтва складае 400 асобаў на квадратны кілямэтарПатрэбнае ўдакладненьне. У эўрапейскіх краінах гарадзкія тэрыторыі вызначаюцца на падставе гарадзкога выкарыстаньня тэрыторыі, не дазваляючы ніякіх прамежкаў звычайна большых за 200 мэтраў, і выкарыстоўваюць спадарожнікавыя здымкі замест зьвестак перапісу для вызначэньня межаў гарадзкой тэрыторыі. У менш разьвітых краінах у дадатак да патрабаваньняў выкарыстаньня тэрыторыі і шчыльнасьці насельніцтва часам дадаецца патрабаваньне, што, звычайна, 75% насельніцтва не задзейнічаныя ў сельскай гаспадарцы і/або рыбнай лоўлі.

Нататкі рэдагаваць

  1. ^ Кубілас, 2007.
  2. ^ Думлаа і Фэліцмэніа, 1976.