Ганна Цюндзявіцкая

Га́нна Цюндзяві́цкая гербу «Агоньчык» (дзявочае прозьвішча Прушынская; 18 ліпеня 1803, Каралішчавічы Менскага павету — 18 красавіка 1850, Кішчына Слабада Барысаўскага павету) — шляхцянка, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў.

Ганна Цюндзявіцкая
Ганна Цюндзявіцкая
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ганна Прушынская
Нарадзілася 18 ліпеня 1803
Каралішчавічы, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 18 красавіка 1850 (46 гадоў)
Кішчына Слабада, Барысаўскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Род Прушынскія
Бацькі Міхал Прушынскі
Тэкля Волянская
Муж Юзэф Цюндзявіцкі
Дзеці Віктар Цюндзявіцкі, Леон Цюндзявіцкі, 4 дачкі
Дзейнасьць пісьменьніца

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Дачка Міхала Прушынскага і Тэклі з Валянскіх. Адукацыю атрымала дома і ў пэнсіі Дэйблаў у Вільні. 19 лістапада 1826 году выйшла ў Заслаўі пад Менскам замуж за маршалка шляхты Барысаўскага павету Юзэфа Цюндзявіцкага. Жылі ў вёсцы Кішчына Слабада. Мелі 2 сыноў: Віктара і Леона — а таксама 4 дачкі.

Вядомасьць атрымала як аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская гаспадыня» (1848, шмат разоў перавыдавалася). Падрыхтавала да друку дапаможнік «Гаспадарчы штогоднік», але ён быў выдрукаваны ўжо пасьля яе сьмерці (1854). Пакінула рукапісны збор лекарскіх рэцэптаў.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Aleksander Jelski, Sylwetki zasłużonych niewiast polskich z nad Niemna, Dniepru, Dźwiny: Ewa Felińska, Anna Ciundziewicka, Gabriela Horwatowa. Seria 1., Druk Marcina Kuchty, Wilno 1906, у Інтэрнэце, сс. 9-12 інтэрнэтаўскай вэрсіі (сс. 14-20 арыгінальнай нумарацыі)  (пол.)