Ганна Хітрык — акторка менскага Купалаўскага тэатру, вакалістка гурту «Детидетей».

Ганна Хітрык
Род дзейнасьці акторка, сьпявачка
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1980 (43 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, сьпявачка
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 году. У 19982001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «акторскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысэр Аляксандар Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спэктакль «Брат мой, Сіман...», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатру. Так пачалася праца Ганны ў якасьці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных менскіх акторак, прымае актыўны ўдзел у жыцьці тэатра й культурных падзеях гораду.

З 2001 году грае ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 году ў Тэатры юнага гледача. У 2005 годзе Ганна й іншыя акторы менскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна зьяўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 году спыніў дзейнасьць, маючы тры паўнавартасных альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык – S*unduk. Гэта першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці гурту «Дзецідзяцей».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць