Ганна Торв

Аўстралійская акторка

Га́нна Карма́йкл Торв (па-ангельску: Anna Charmichael Torv; нарадзілася 15 красавіка 1978 году, Мэльбурн, Вікторыя, Аўстралія[1]) — аўстралійская акторка, вядомая найперш як выканаўца ролі агенткі ФБР Алівіі Данэм у тэлесэрыяле каналу Fox «Грань» (2008—2013)[2].

Ганна Торв
Anna Torv
Ганна Торв на San Diego Comic-Con International (2010)
Дата нараджэньня 15 красавіка 1978
Месца нараджэньня Мэльбурн
Грамадзянства Аўстралія
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 2002 — цяпер
IMDb ID nm1396022

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Ганна нарадзілася ў Мэльбурне ў сям’і шатляндзкага эстонца Ганса[1] і С’юзэн Торваў. Мае малодшага брата Дылана. У 1996 року скончыла сярэднюю школу Бэнаўа ў Голд Косьце[3] і Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва па спэцыяльнасьці сцэнічнае майстэрства (2001).

Кар’ера рэдагаваць

У 2003 року Ганна Торв сыграла ролю Афэліі ў «Гамлеце» Джона Бэла[4].

У 2004 зьнялася ў ролі Нікі Мартэл у аўстралійскай тэлевізійнай драма «Нашае таямнічае жыцьцё», пасьля — у сэрыяле BBC «Гаспадыні».

У 2008—2013 Торв грала ролю агенткі Алівіі Данэм у амэрыканскім тэлесэрыяле «Грань». У 2009 зьявілася ў мінісэрыяле HBO «Ціхі акіян» у ролі Вірджыніі Грэй. У 2014 грала ролю Нарыко ў фільме «Нябесны меч» па матывах аднайменнай кампутарнай гульні[5].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

У сьнежні 2008 року Ганна выйшла замуж за свайго калегу па сэрыяле «Грань» Марка Вэлі. Яны разышліся праз год[6].

Фільмаграфія рэдагаваць

Фільмы
Рок Назва Роля Заўвагі
2015 Стэфані Маці Стэфані Ідуць здымкі
2015 Дачка Ганна Аўстралійскі фільм
2014 Каханьне цяпер Вірджынія
2014 Нябесны меч Нарыко (агучка)
2007 Франкенштайн Мэдсястра Тэлефільм
2006 Кніга Адкрыцьця Брыджэт
2003 Вандроўнае сьвятло Дэбра Фаўлер
2002 Белы каўнер сіні Суседка Тэлефільм
Тэлесэрыялы
Рок Назва Роля Заўвагі
2015 Галіпалійскі дэдлайн Гвэндалін Мінісэрыял
2008—2013 Грань Алівія Данэм Галоўная роля
2011 CollegeHumor Originals Афіцэр Алія У адной сэрыі
2010 Ціхі акіян Вірджынія Грэй Мінісэрыял, 1 сэрыя
2008 Гаспадыні Алекс 5 сэрыяў
2004—2005 Нашае таямнічае жыцьцё Нікі Мартэл Галоўная роля ў 4 сэзоне
2004 Дочкі МакЛеада Джасьмін МакЛеад 2 сэрыі
2002 Маладыя львы Ірэна Нэдаў 13 сэрыяў
Кампутарныя гульні
Рок Назва Роля Заўвагі
2007 Heavenly Sword Нарыко (агучка)

Узнагароды рэдагаваць

Ганна Торв у 2009—2012 роках атрымала чатыры прэміі «Сатурн» у намінацыі «найлепшая тэлеакторка».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б ethnic. (23 чэрвеня 2010) Anna Torv (анг.) EthniCelebs Праверана 14 красавіка 2015 г.
  2. ^ Beth Hilton. (31 студзеня 2008) Torv takes lead role in Abrams' drama (анг.) Digital Spy Праверана 14 красавіка 2015 г.
  3. ^ Anooska Tucker-Evans. (13 траўня 2008) ANNOSKA Tucker-Evans looks at a lesbian love triangle (анг.) Perth now Праверана 14 красавіка 2015 г.
  4. ^ Bryce Hallett. (7 сакавіка 2003) Hamlet, Bell Shakespeare Company (анг.). The Sydney Morning Herald. Праверана 14 красавіка 2015 г.
  5. ^ Heavenly Sword (2014) (анг.) IMDb Праверана 14 красавіка 2015 г.
  6. ^ Julie Jordan. (9 красавіка 2010) Anna Torv and Mark Valley Split (анг.) People Праверана 14 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ганна Торвсховішча мультымэдыйных матэрыялаў