Гандаль зброяй — незаконны абарот і кантрабанда зброі і боепрыпасаў. Гандаль зброяй ня варта блытаць зь юрыдычнай камэрцыяй у галіне продажу пальнай зброі для асабістага карыстаньня альбо для ваенных ці паліцэйскіх мэтаў. Таксама трэба адзначыць, што паняцьце «легальны гандаль зброяй» вагаецца ў шырокіх межах, у залежнасьці ад мясцовых і нацыянальных законаў. Па зьвестках ААН, гандаль зброяй зьяўляецца адным з трох найболей прыбытковых незаконных дзеяньняў на плянэце (астатнія 2 гэта: незаконны абарот наркотыкаў і прастытуцыя). Грашовы абарот міжнароднага рынку гандлю зброяй ацэньваецца ў 1200 мільярдаў даляраў у год.