Галатасарай Стамбул

турэцкі футбольны клюб з Стамбулу

«Галатасарай» (па-турэцку: Galatasaray) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. Заснаваны ў 1905 годзе. 22-разовы чэмпіён Турэччыны, 18-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (2000). «Галатасарай» зьяўляецца адным з трох эўрапейскіх клюбаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сэзон, клюб дамогся перамогі ў Кубку УЭФА, Супэркубку УЭФА, Чэмпіянату й Кубку Турэччыны ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й жоўты. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Турк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасьць у 52 695 чалавек.

Галатасарай
Заснаваны 1905
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Турк Тэлеком Арэна
Умяшчальнасьць: 52 223
Прэзыдэнт Дурсун Эзбек[d]
Кіраўнік Галатасарай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
galatasaray.org (тур.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваньне рэдагаваць

 
Першы фатаздымак «Галатасараю». 1905 год

«Галатасарай» быў заснаваны восеньню 1905 году групоўкай студэнтаў як футбольны клюб. Першым прэзыдэнтам клюбу быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клюб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» зь лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клюбу склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што ейнае імя будзе «Галатасарай».

Назва «Галатасарай» паходзіць ад назвы Галатасарайкага ліцэю, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імпэратарскай школы (турэц. Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснаваная ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найбліжэйшай сярэднявечнай генуэскай калёніі Галаты. «Галатасарай», непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».

На думку дасьледчыка Чэма Атабэяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасьля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог зь лікам 2:0 клюб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмэны Галацкага (у сэнсе гарадзкога) палацу» (турэц. Galata Sarayı efendileri), і, пасьля гэтага інцыдэнту, яны й перанялі гэтае імя й сталі называць свой ​​клюб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імпэрыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэньняў асацыяцыі, таму клюб і ня быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасьля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі зьявіўся закон аб асацыяцыях, клюб быў зарэгістраваны на законных падставах.

Стадыён рэдагаваць

Асноўны артыкул: Турк Тэлеком Арэна
 
Пэрфоманс на арэне

Хатнім стадыёнам для «Галатасараю» зьяўляецца сучасная шматфункцыянальная «Турк Тэлеком Арэна», разьмешчаная ў раёне Шышла гораду Стамбул. Умяшчальнасьць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай зьмяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаваньням гранду турэцкага футболу. У канцы 2007 году пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёну. Гэтая падзея адбылося 13 сьнежня 2007 году. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн эўра[1].

У 2008 годзе Турэцкая футбольная фэдэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году ў сябе ў краіне, пазьней і на правядзеньне чэмпіянату Эўропы 2020 году[2]. Гэтае рашэньне пацягнула ўнесьці папраўкі ў праект стадыёну, каб ён мог адпавядаць правядзеньню матчаў паўфінальнай стадыі кантынэнтальнага першынства па стандартах УЭФА. Правы на назву стадыёну былі прададзеныя найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн даляраў.

Урачыстае адкрыцьцё «Турк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 году таварыскім матчам паміж футбольнымі клюбамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся зь лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 году, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клюбу. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сывасспору», якая скончылася перамогай гаспадароў зь лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турэччыны Сэрвэтам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 году ў матчы супраць «Фэнэрбахчэ» быў усталяваны сусьветны рэкорд шуму на спартовых арэнах у дэцыбэлах. Ён склаў 131,76 дб і трапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[3].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Фэрнанда Мусьлера (капітан) 1986
5   ПА Эюп Айдын 2004
6   Аб Давінсан Санчэс 1996
7   Нап Керэм Актуркаглу 1998
8   ПА Керэм Дэмірбай 1993
9   Нап Маўра Ікардзі 1993
10   Нап Дрыс Мэртэнс 1987
14   Нап Ўілфрыд Заа 1992
17   Аб Дэрык Кён 1999
18   ПА Бэркан Кутлу 1998
19   Бр Гюнай Гювэнч 1991
20   Нап Тэтэ 2000
22   Нап Гакім Зіеш (ар. Чэлсі) 1993
23   ПА Каан Айхан 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   Аб Віктар Нэльсан 1998
27   ПА Сэржыю Алівэйра 1992
34   ПА Люкас Тарэйра 1996
42   Аб Абдулкерым Бардакджы 1994
50   Бр Янкат Ілмаз 2004
53   Нап Барыш Ілмаз 2000
56   Нап Баран Дэміроглу 2005
58   Аб Алі Ешылюрт 2005
72   Аб Алі Бюльбюль 2005
81   ПА Хамза Акман 2004
83   ПА Эфэ Акман 2006
91   ПА Тангі Ндамбэле (ар. Тотэнгэм) 1996
95   Нап Карлус Вінісіюс (ар. Фулгэм) 1995
  Аб Сэрж Ар’е 1992

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць