Гайцюнішкі

вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гайцюні́шкі[1] (таксама — Гайцю́нішкі[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Войшалцы пры ўтоку яе ў Жыжму. Уваходзяць у склад Канвеліскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гайцюнішкі
лац. Gajciuniški / Hajciuniški
Дом-фартэцыя Нонхартаў
Дом-фартэцыя Нонхартаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Канвеліскі
Насельніцтва: 288 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 25.43333° у. д. / 54.25194; 25.43333Каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 25.43333° у. д. / 54.25194; 25.43333
Гайцюнішкі на мапе Беларусі ±
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гайцюнішкі або Гайценішкі — старажытная вёска гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Тут захаваўся дом-фартэцыя Нонхартаў, мініятурны замак XVII стагодзьдзя.

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гейдзен

Гайдзін або Гайдзен (Gaidinus, Gaidene) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайд- (-гайт-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдар, Гейтарт, Гайдэман; германскія імёны Geiter, Gaiterda, Geidemann) паходзіць ад германскага gaid 'рагаціна, дзіда'[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gojcieniszki (1881 год)[7].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гайцюнішкі датуецца 1512 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1565 год, паводле інвэнтару, маёнтак Гайцюнішкі належаў Рымшам і складаўся зь сядзібы (тры жылыя дамы, стайні і гароды) і гаспадарчых пабудоваў.

 
Дом-фартэцыя. Н. Орда, 1877 год

У XVII стагодзьдзі Гайцюнішкі перайшлі да Нонхартаў, якія збудавалі тут дом-фартэцыю (1613) і пратэстанцкую царкву (1633). Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храптовічаў, Шротэраў, Путкамераў. У Вялікую Паўночную вайну ў доме-фартэцыі пасьпяхова вытрымалі аблогу швэды, атакаваныя войскамі Аўгуста Моцнага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак знаходзіўся ў валоданьні фон дэр Остэн-Сакенаў, з 1830 году — зноў Рымшаў.

У Першую сусьветную вайну вёску занялі нямецкія войскі, у гэты час загінулі архіў і бібліятэка, што месьціліся ў доме-фартэцыі.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1920 годзе Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гайцюнішкі ўвайшлі ў БССР, у Вярэнаўскі раён. Цягам 1946—1949 гадоў у доме-фартэцыі разьмяшчалася школа мэханізатараў, з 1960 году — псыхіятрычная лякарня[8].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 252 чалавекі
  • 2010 год — 288 чалавек

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 151, 153
  2. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 251.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 650.
  8. ^ Лаўрэш Л. Гайцюнішкі // Наша слова. № 40 (726), 19 кастрычніка 2005.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць