Газатурбінная цеплавая электрастанцыя

Газатурбінная цеплавая электрастанцыя, ГТЦЭС — цеплавая электрастанцыя, якая для сваёй работы выкарыстоўвае газатурбінныя ўстаноўкі. З дапамогай газатурбінных установак можна атрымліваць як выключна электраэнэргію, так і сумесна электрычнасьць і цеплыню (гл. цеплаэлектрацэнтраль).

Да перавагаў ГТЦЭС можна аднесьці тое, што яны маюць больш нізкія ў параўнаньні з паратурбіннымі і парагазавымі станцыямі капітальныя ўкладаньні, могуць хутка зьмяняць магутнасьць. Але іх ККДз невысокі (звычайна каля 30%), паліва можа быць толькі газаабразным (прыродны газ) або высакаякасным вадкасным (дызель, керасін і г. д.). Таму ГТЦЭС звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцьця пікавай патрэбы ў электраэнэргіі, як рэзервовыя або там, дзе трэба невялікая крыніца энэргіі.