Газаправод

трубаправод для перадачы газу на доўгія адлегласьці

Газаправо́д — спалучэньне трубаправодаў і дапаможных збудаваньняў (газакампрэсарная і газаразьмеркавальная станцыі, газарэгулятарны пункт і газасховішча) для транспартаваньня і разьмеркаваньня гаручага прыроднага газу.

Газарэгулятарны пункт (Студзень 2006 г., Швайцарыя)

Віды рэдагаваць

  • Магістральны. Са стальных трубаў, што злучаюцца зваркай. Служыць для падачы газу ад месца здабычы да разьмеркавальнай станцыі. Пракладаецца падземным (у траншэях) і надземным (на апорах, жалезабэтонных і мэталічных эстакадах) спосабамі, у насыпе і пад вадой. Працягласьць да некалькіх тысячаў кілямэтраў. Дыямэтар трубы звычайна 1420 мілімэтраў, працоўны ціск 5,5 або 7,5 мэгапаскаляў (МПа). Абсталёўваецца тэлемэханічнымі прыладамі для кіраваньня і нагляду за ціскам і расходам газу.
 
Дваровы газаправод, студзень 2011 г.

Беларусь рэдагаваць

2 чэрвеня 2006 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 368 «Аб захадах рэгуляваньня дачыненьняў пры газіфікаваньні прыродным газам эксплюатаванага жыльлёвага фонду грамадзянаў», паводле якога на рэспубліканскі бюджэт усклалі субсідаваньне 30 % цаны ўзьвядзеньня вулічных газаправодаў з уводамі[2]. Для паселішчаў з насельніцтвам менш за 20 000 чалавек субсідаваньне складала 70 % цаны[3].

Міжнародныя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Валер Арціховіч, Віктар Капко. Газаправод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 428. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Валяр'ян Шкленьнік. Труба Пандоры // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 368 «Аб захадах рэгуляваньня дачыненьняў пры газіфікаваньні прыродным газам эксплюатаванага жыльлёвага фонду грамадзянаў» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2020 г. Праверана 24 сьнежня 2020 г.