Вішні́цы (польск. Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 28 км на поўдзень ад Белай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Вішніцы
лац. Višnicy
польск. Wisznice
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Герб Вішніцаў
Першыя згадкі: 1446
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Вішніцы
Вышыня: 149—168 м н. у. м.
Насельніцтва: 1559 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 0 83
Паштовы індэкс: 21-580
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′0.0″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 51.8° пн. ш. 23.216694° у. д. / 51.8; 23.216694Каардынаты: 51°48′0.0″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 51.8° пн. ш. 23.216694° у. д. / 51.8; 23.216694
Вішніцы на мапе Польшчы
Вішніцы
Вішніцы
Вішніцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.wisznice.pl

Вішніцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя рэдагаваць

 
Плян мястэчка, 1839 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511—1579 гадамі яны атрымалі Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

 
Юраўская царква, 1839 г.

30 сакавіка 1715 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэньні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя сьвяты Сьвятога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Сьвятога Яна (паводле праваслаўнага календару) і ў дзень Сьвятога Марціна (паводле каталіцкага календару)[a].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вішніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX ст. Вішніцы знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 сьнежня 1869 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне расейскія войскі спалілі 90% вёскі.

Найноўшы час рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 603 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1506 чал.

Транспарт рэдагаваць

Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводзкая 812.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Перамяненьне Пана (1937—1955)
  • Могілкі: праваслаўныя (уніяцкія), юдэйскія
  • Царква Сьвятога Юрыя (1870—1872)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Касьцёл (XVIII ст.)

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Паселішчы-сябры рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 414—415.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Witanowski M., Chlebowski B. Wisznice // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 622.
  2. ^ Elżbieta Sokołowska. (7 ліпеня 2011) Filmowe lato z Francuzami w Wisznicach - zgłoś się! (пол.). Gmina Wisznice. Праверана 12 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць