Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Віцебск.

Віцебскі павет
лац. Viciebski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Старосты Старосты віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня канец XIV ст.1772
Месцазнаходжаньне Віцебскага павету
Віцебскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

 
Рысунак места Віцебску, 1664 г.

Утварыўся ў канцы XIV ст. па скасаваньні Віцебскага княства[1]. У 1508 годзе з заснаваньнем Віцебскага ваяводзтва ўвайшоў у ягоны склад. У 1514 годзе паўночная частка павету зь Вяліжам і Жэжыцам адышла да Маскоўскай дзяржавы[2].

 
У цэнтры Віцебску, XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, як і іншыя паветы Літвы, атрымаў удакладненыя межы. У 1582 годзе па заканчэньні Інфлянцкай вайны ў склад павету вярнулася Вяліская воласьць[3].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага павету ліцьвінамі: «литвин Велижского повету Яремка» (1607 год)[4], «приехали Велижские торговые люди… а сказывали: уже намъ, нашей Литве худо стало…» (1609 год)[5], «литвин, из Витепска, Иванко Мещеринов» (1609 год)[6], «…приехали <…> из Велижа два литвина Кузька Федоров да Иванко Офромеев…»[7], «…приехал на Велиж, стал на посаде, у литвина у Степанка»[8] (абодва 1609 год), «литвин малой Стенка, Борисовской волости Велижского повета» (1609—1610 гады)[9], «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин[a] белорусец Витепского повету» (1627 год)[11], «литвин торговый человек суроженин Мишко Васильев» (1628 год)[12], «литвин торговый человек суроженин Васька с сыном с своим с Мишкою» (1629 год)[13], «литвин Александр Лабыт… шляхтич Витебского повету» (1632 год)[14], «Велижского уезда <…> литвин Васка Шавра, меня излаял и назвал меня москалем» (1644 год)[15], «[из Витебска] литвин… Гришка Яновский» (1647 год)[16], «литвина… витепского торгового человека мещанина Остафья Андреева сына Пажанка» (1668 год)[17], «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады)[18].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка рэдагаваць

Харугва павету была аднолькавай з Аршанскай — зялёнага колеру з выявай Пагоні ў цэнтры[19].

Мескія гербы атрымалі Віцебск, Вяліж, Гарадок, Сураж.

Геаграфія рэдагаваць

 
Плян маёнтку Тадуліна, XVIII ст.

Знаходзіўся на паўночным усходзе краіны, на поўначы межаваў з Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — з Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на поўдні — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на захадзе — з Полацкім ваяводзтвам.

У склад Віцебскага павету ўваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Вяліскага, Сураскага, Усьвяцкага[20] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярышча, Астроўна, Бабінавічы, Віцебск, Вяліж, Гарадок, Дабрамысьлі, Калышкі, Лёзна, Мікулін, Рудня, Сенна, Сураж, Усьвяты, Янавічы. Магдэбурскае права мелі Азярышча (1583), Астроўна (XVIII ст.), Віцебск (17.03.1597), Вяліж (20.03.1585).

Дэмаграфія рэдагаваць

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскі павет налічваў 10 035 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 70 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.[21]

Ураднікі рэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты віцебскія

Віцебская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура рэдагаваць

Драўляная рэдагаваць

У XVII ст. на Віцебшчыне склалася самабытныя архітэктурная школа. Характэрная рыса школы — ярусныя кампазыцыі, дзе кожны аб’ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасна падпарадкоўваўся агульнай кампазыцыі будынка. Помнікі Віцебскай школы дойлідзтва не захаваліся.

Мураваная рэдагаваць

У XVIII ст. на Віцебшчыне пашырылася будаваньне мураваных сакральных будынкаў у стылі віленскага барока.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[10]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Віцебскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 455.
  2. ^ Камінскі М., Насевіч В. Віцебскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 332.
  3. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
  4. ^ Чтения в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских при Московском Университете. Кн. 1. — М., 1912. С. 24.
  5. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической коммиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 243.
  6. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической коммиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 262.
  7. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической коммиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 218.
  8. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической коммиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 330.
  9. ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
  10. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
  11. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 94.
  12. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 98.
  13. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 102.
  14. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 433.
  15. ^ Побойнин И. Торопецкая старина. — Москва, 1902. С. 291.
  16. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 209.
  17. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 52.
  18. ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 556.
  19. ^ Камінскі М., Насевіч В.. Аршанскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 190.
  20. ^ Łabuński J. Województwo witebskie // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 639.
  21. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.

Літаратура рэдагаваць