Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны

вну ў Віцебску (Беларусь)

Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (ВДАВМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі заснаваная ў лістападзе 1924 году. На 2012 год налічвала 28 катэдраў і ўлучала аграрны каледж (вёска Лужасна, Віцебскі раён), навукова-дасьледніцкі інстытут і лябараторыю інфармацыйных тэхналёгіяў. Таксама меліся філіялы ў Пінску (Берасьцейская вобласьць) і Рэчыцы (Гомельская вобласьць). Факультэты: біятэхналягічны, вэтэрынарнай мэдыцыны, даакадэмічнай падрыхтоўкі, завочнага навучаньня, павышэньня кваліфікацыі. Галоўны корпус месьціцца па вул. Даватара, д. 7.

Віцебская акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Віцебскі ветэрынарны інстытут, Витебский ветеринарный институт, Віцебскі вэтэрынарны інстытут, Віцебскі вэтэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Віцебскі вэтэрынарна-заатэхнічны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Ліпень 2012 г.
Дэвіз па-беларуску Чалавечая мэдыцына захоўвае чалавека, вэтэрынарная мэдыцына аберагае чалавецтва
Заснаваны 8 лістапада 1924 (99 гадоў таму)
Тып Урадавы
Рэктар Мікалай Гаўрычэнка
Факультэтаў 5
Колькасьць пэрсаналу 355 (2017)
Колькасьць студэнтаў 5500
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 55°11′50″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 55.19722° пн. ш. 30.21667° у. д. / 55.19722; 30.21667Каардынаты: 55°11′50″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 55.19722° пн. ш. 30.21667° у. д. / 55.19722; 30.21667
Горад Віцебск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Віцебскі вэтэрынарны інстытут (да 1 кастрычніка 1994 г.), Віцебскі вэтэрынарна-заатэхнічны інстытут (1933—1939 гг.)
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.vsavm.by
Віцебская акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны на мапе Беларусі
Віцебская акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Віцебская акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Віцебская акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны

Мінуўшчына рэдагаваць

У лістападзе 1924 г. заснавалі Віцебскі вэтэрынарны інстытут на аснове мясцовых вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікуму (засн. 1921 г.), губэрнскага вэтэрынарнага-заалягічнага музэю (1918 г.) і вэтэрынарна-бактэрыялягічнай лябараторыі (1913 г.)[1].

У 2009 годзе 37% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў засталіся працаваць на ранейшым месцы пасьля адпрацоўкі 2 гадоў па разьмеркаваньні. У 2011 годзе — засталіся 45% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў. Тры месячныя заробкі вэтэрынарнага лекара складалі цану адной каровы. За 2011 год у акадэміі распрацавалі 86 вэтэрынарных прэпаратаў, як аналягаў, гэтак і ўласнай распрацоўкі. Выпусьцілі каля 150 падручнікаў, даведнікаў і навуковых манаграфіяў. Выканалі навуковых працаў на 4 млрд рублёў ($714 тыс.), што складала звыш паловы адпаведных выдаткаў у сельскагаспадарчых ВНУ Беларусі. Зь верасьня 2011 г. акадэмія перайшла да 3-узроўневага практычнага навучаньня на вытворчасьці ў 6-8 месяцаў. 1-ы ўзровень — пасьля 1-га курса студэнты атрымлівалі вырабы жывёлагадоўлі і нарыхтоўвалі кармы ў навучальнай гаспадарцы і 40 філіялах гаспадарак па дамове. 2-і ўзровень — практыка на буйных сельскагаспадарчых прадпрыемствах з новым абсталяваньнем. 3-і ўзровень — пераддыплёмная праца на прадпрыемстве наступнага разьмеркаваньня[2].

На лістапад 2011 г. Акадэмія амаль цалкам забясьпечвала студэнтаў інтэрнатамі. У студэнцкім гарадку працавала страўня на 240 месцаў і кавярня. За 2007—2011 гг. у ходзе абароны дысэртацыяў дасьледнікі атрымалі 44 патэнты на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі. Цягам існаваньня ВНУ распрацоўнікі стварылі навукова-тэхнічную дакумэнтацыю на 391 вэтэрынарны прэпарат і ўкаранілі 153 распрацоўкі. На лістапад 2011 г. ВНУ скончылі 28 809 адмыслоўцаў, у тым ліку 8532 (30%) завочна. Сярод выпускнікоў 16 255 (56%) былі вэтэрынарнымі лекарамі і 5022 (17%) зааінжынэрамі, у тым ліку сярод апошніх было 2722 завочнікі (54%)[3].

На 2012 г. звыш 70% студэнтаў удзельнічалі ў навуковай працы. Налічвалася 16 навуковых школ. Каля 56% выкладнікаў мелі навуковыя ступені і званьні. Звыш 65% заняткаў складала практыка. Падрыхтоўка вялася па 10 кірунках. Вывучаліся 15 відаў жывёлаў, у тым ліку разводзілі авечак, коз, страўсаў і перапёлак[2].

Рэктары рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009 г. Праверана 8 сьнежня 2015 г.
  2. ^ а б Алена Дзядзюля, Алена Даўжанок. «Навука — гэта фундамэнт для росту вытворчасьці» // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Віктар Бойка, Алена Даўжанок. «Наша прафэсія служыць чалавецтву на працягу 250 гадоў» // Зьвязда : газэта. — 17 лістапада 2011. — № 219 (27083). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць