Вітэс Арнэм

нідэрляндзкі футбольны клюб

«Вітэ́с» (па-нідэрляндзку: Vitesse) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Арнэму. Заснаваны ў 1892 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў (2017). «Вітэс» у перакладзе з францускай мовы мае значэньне «хуткасьць». Клюб зьяўляецца даволі моцнай камандай у айчынным першынстве, стала ўдзельнічае ў розыгрышах Лігі Эўропы. Уладальнікам клюбу ёсьць расейскі бізнэсовец, такім чынам «Вітэс» ёсьць першым і адзіным галяндзкім футбольным клюбам, які належыць іншаземнаму прадпрымальніку[2].

Вітэс
Поўная назва Stichting Betaald Voetbal Vitesse
Заснаваны 14 траўня 1892
Горад Арнэм, Нідэрлянды
Стадыён Гельрэдом
Умяшчальнасьць: 21 248
Кіраўнік Аляксандар Чыгірынскі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitesse.nl (нід.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Першы склад «Вітэсу» на фатаздымку 1896 году.

«Вітэс» быў закладзены ў 1892 годзе. Такім чынам, клюб ёсьць другім найстарэйшым дзейным прафэсійным футбольным клюбам краіны пасьля ратэрдамскай «Спарты», які быў створаны ў 1888 годзе. Насамрэч, карані «Вітэсу» ўзыходзяць да крыкетнай каманды, якая была створаная старшаклясьнікамі, якія займаліся спортам на беразе Райну ў цэнтры гораду. Хлопцы не жадалі абіраць назву на лаціне ці па-ангельску, бо зважалі гэтыя мовы занадта элітарнымі. Выйсьцем стала выкарыстваньне францускае мовы, у перакладзе з гэтае мовы назва клюбу мае перакладацца як «Хуткасьць».

У 1891 годзе клюб быў расфармаваны, бо гульцы ня здолелі знайсьці новую пляцоўку, бо на месцы старой прыдатнай для гульні ў крыкет быў пабудаваны вэлядром. У наступным годзе купка заможных студэнтаў узрадзіла спартовы клюб. Улетку яны за звычай гулялі ў крыкет, а ўзімку займаліся футболам. У канцы 1892 году «Вітэс» згуляў свой першы сапраўдны футбольны матч, а ў 1894 годзе кіраўніцтва клюбу пастанавіла расфармаваць сэкцыю па крыкеце. У 1895 і 1896 гадах клюб стаў чэмпіёнам Гельдэрлянду.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Элёй Роом 1989
2   Аб Карлен Аркюс 1996
5   Аб Міка Пінта 1993
6   Аб Домінік Ораз 2000
7   Нап Амін Бутра 2000
8   ПА Марка ван Гінкель (капітан) 1992
9   Нап Юэль Пэрсан (ар. Леччэ) 2003
11   Нап Фадэ Фафана (ар. ПСВ) 2002
13   Аб Энза Карнэлісэ 2002
14   ПА Пакстэн Аарансан (ар. Айнтрахт) 2003
14   Нап Сыман ван Дуйвэнбоодэн 2002
15   Аб Рамон Гэндрыкс (ар. Фэеноорд) 2001
17   ПА Кацпэр Казлоўскі (ар. Брайтан) 2003
19   Нап Томас Бёйтынк 2000
20   ПА Мэльле Мэўленстээн 1999
21   ПА Матэйс Тылеманс 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Тоні Дамджоні 1998
23   ПА Даан Гёйсман 2002
24   ПА Даві Пропэр 1991
25   Нап Г’ян дэ Рэгт 2003
26   Нап Міліяна Ёнатанс 2004
28   Нап Аніс Гадж Муса (ар. Патра Эйсдэн) 2002
29   Аб Нікаля Ізыма-Мірэн 1991
30   Нап Адрыян Мазылу (ар. Брайтан) 2005
31   Бр Маркус Шубэрт 1998
35   Нап Мэкс Мээрдынк (ар. АЗ) 2003
43   Аб Джаваньні ван Цвам 2004
44   ПА Ёрдзі Альтэна 2003
55   Бр Том Брамэль 2005
56   Аб Матс Эгбрынг 2006
58   Нап Эндзі Фісэр 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць