Вілем Мэнгельбэрг

нідэрляндзкі дырыгент

Ві́лем Мэ́нгельбэрг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрляндзкі дырыгент.

Вілем Мэнгельбэрг
Вілем Мэнгельбэрг
Нарадзіўся 28 сакавіка 1871(1871-03-28)[1][2][3][…]
Памёр 22 сакавіка 1951(1951-03-22)[1][3][4][…] (79 гадоў)

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ўва Утрэхце (Нідэрлянды), быў чацьвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжаньня. Навучаўся ў Кёльнскай кансэрваторыі.

Мэнгельбэрг здабыў сусьветную вядомасьць як галоўны дырыгент Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў у пэрыяд ад 1895 да 1945 году. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў ягоным добрым сябрам і прапагандаваў ягоныя творы ў Нідэрляндах. Малер часта бываў у Галяндыі на прэм’ерах сваіх твораў і нават уносіў зьмяненьні ў некаторыя зь іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, сьвяткуючы 25-годзьдзе ўзначальваньня Аркестру Канцэртгебаў, Мэнгельбэрг арганізаваў Фэстываль музыкі Малера (Mahlerfeest) у Амстэрдаме. Гэта была ўнікальная падзея сусьветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сымфанічныя творы Малера.

Мэнгельбэрг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бэтговэна, Брамса, Чайкоўскага. Ягоны стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасьцю і тэмпавай вольнасьцю, насычаным гучаньнем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць зьмяненьні ў арыгінальныя тэксты кампазытараў.

Праз тое, што Мэнгельбэрг працягваў сваю працу ў час Другой cусьветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму была забароненая дырыжорская дзейнасьць у Нідэрляндах. Апошнія 6 гадоў жыцьця правёў у Швайцарыі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Joseph Wilhelm Mengelberg // Biografisch Portaal — 2009.
  2. ^ Willem Mengelberg // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae
  4. ^ Josef Willem Mengelberg // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць