Вікторыя Мар’іна Горка

беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі

«Вікторыя» — беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі. З 2015 году выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Вікторыя Мар’іна Горка
Поўная назва Вікторыя
Заснаваны 1990
Горад Мар’іна Горка, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 2000
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе перамагла ў першынстве БССР сярод прафзьвязных камандаў. У дружыне гуляў такі вядомы гулец, як Алег Чарняўскі. Трэнэрам працаваў Анатоль Усенка[1][2].

1990-я рэдагаваць

У 1990 годзе была закладзеная каманда пад назвай «Беларусь». Клюб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасьля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэньне рэглямэнту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Зубкоўскі (пазьней спартовы дырэктар БАТЭ) і Аляксандар Чысты[3][4].

У 1996 годзе клюб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энэргія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасьля сэзону 1997 году клюб спыніў сваё існаваньне.

У чэмпіянаце вобласьці рэдагаваць

Пазней клюб стаў выступаць у чэмпіянаце Менскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 году асноўнай камандай раёну стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 годзе «Зорка» зноў павярнулася ў чэмпіянат вобласьці. У сэзоне 2014 году каманда атрымала выніковае чацьвертае месца.

Сучаснасьць рэдагаваць

У сьнежні 2014 году было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу. Галоўным трэнэрам каманды стаў Васіль Матусевіч, ягоным памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 году «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[5]. Сэзон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсьці ў фінальны этап, паводле вынікаў якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.

У сэзоне 2016 году, не зважаючы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамогаў у другой палове сэзону, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9 месца з 13 удзельнікаў. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЭФА як фіналіст Кубка рэгіёнаў Беларусі 2015 году пасьля таго, як пераможца таго турніру менскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дамоўленых матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЭФА ў Польшчы каманда, якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя», заняла 3 месца, атрымаўшы дзьве паразы і згуляўшы адзін матч унічыю.

У сэзоне 2017 году каманда выступала пасьпяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сэзону 2018 году «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сэзон на восьмым месцы пры 15 удзельніках. Сэзон 2019 году атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе зьмяніліся тры трэнэры, праз клуб прайшло шмат гульцоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала толькі 11-й.

У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзьве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваёй групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клюб здолеў выйсьці зь Менскага дывізіёну ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноўку вышла ў плэй-оф і гэтым разам дасягнула паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацьвертае месца.

Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Вікторыя» атрымала магчымасць ісьці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[6], аднак у студзені 2023 году клюб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[7].

Статыстыка рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2015 Другая 2 18 10 4 4 32–23 34 1/64
Другая — фінальны этап 7 14 4 2 8 13–25 14
2016 Другая 9 24 8 4 12 49–63 28 1/32
2017 Другая 7 26 13 5 8 46–31 44 1/32
2018 Другая 8 28 10 5 13 36–50 35 1/32
2019 Другая 11 28 8 3 17 41–59 27 1/32
2020 Другая 5 20 9 4 7 43–37 31 1/64
Другая — за 9 месца 10 2 0 0 2 4–12
2021 Другая — Менскі (поўдзень) 3 20 13 3 4 59–32 42 1/128
Другая — Менскі (плэй-оф) 5 1 1 0 0 1–0
Другая — плэй-оф 9—16 2 1 0 1 2–6
2022 Другая — Менскі (поўнач) 2 14 11 0 3 61–14 33 1/64
Другая — за 1—4 месцы 2 3 1 1 1 3–3
Другая — плэй-оф 4 7 2 1 4 15–16
2023 Другая — Менскі вобл. (поўнач) 1/32

Галоўныя трэнэры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць