Віктар Хурсік

беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік

Ві́ктар Уладзі́меравіч Ху́рсік (нар. 9 траўня 1953 году, чыгуначная станцыя Ўборак Асіпавіцкага раёну, БССР) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч.

Віктар Хурсік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 траўня 1953(1953-05-09) або 1953[1]
Памёр 6 студзеня 2023(2023-01-06) або 2023[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, грамадзкі дзяяч
Мова беларуская мова[1]

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 па 2002 гады працаваў у газэце «Звязда», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіпавіцкага раёну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанак Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Chursìk, Vìktar Uladzìmìravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6. — С. 38