Віктар Хрэнін

вайсковы дзяяч Рэспублікі Беларусь

Ві́ктар Гена́дзевіч Хрэ́нін (нар. 1971, Наваградак, Горадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Віктар Хрэнін
9-ы міністар абароны Беларусі
20 студзеня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Андрэй Раўкоў
Камандзір войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня
23 чэрвеня 2015 — 20 студзеня 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 жніўня 1971 (52 гады)
Наваградак, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Бацька: Генадзь Хрэнін
Адукацыя: Омская найвышэйшая агульнавайсковая камандная вучэльня (1992), Вайсковая акадэмія Беларусі (2005)
Узнагароды:
мэдаль „70 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль „65 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль «60 рокаў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль „70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў“ ордэн «За службу Радзіме» III ступені За службу Радзіме мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

9-ы міністар абароны Беларусі (з 20 студзеня 2020 году).

Біяграфія рэдагаваць

Бацька — Генадзь Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласьці.

Навучаўся ў Расеі. Хадзіў у школу ў Прыморскім краі, а восем клясаў скончыў у вайсковым гарадку «Анадыр-1» у Чукоцкай аўтаномнай акрузе Магаданскай вобласьці. Скончыў Усурыйскую сувораўскую вучэльню і Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню. Пасьля служыў камандзірам мотастралковага і выведнага ўзводаў, выведнай роты, намесьнікам камандзіра розных батальёнаў, камандзірам асобнага танкавага і асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёнаў.

У 2005 годзе скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі, пасьля служыў у апэратыўным штабе Заходняга апэратыўнага камандаваньня. 28 лютага 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 107 аб прызначэньні Віктара Хрэніна ў годнасьці палкоўніка намесьнікам камандзіра войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня (ЗАК)[1]. 2 ліпеня 2014 году стаў начальнікам штабу і 1-м намесьнікам камандзіра войскаў ЗАК. 23 чэрвеня 2015 году заняў пасаду камандзіра войскаў ЗАК. 20 студзеня 2020 прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь[2].

20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён)[3]. 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Шайгу дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі[4].

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў рэдагаваць

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[5][6]. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швайцарыя[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

24 лютага 2022 года быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя сьісы Аўстраліі, Японіі, Новай Зэляндыі ды Украіны[13].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ БелТА. Прызначаны намесьнік камандуючага войскамі ЗАК // Зьвязда : газэта. — 1 сакавіка 2014. — № 39 (27649). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Лукашэнка прызначыў міністрам абароны Віктара Хрэніна. Хто гэта, Радыё Свабода, 20-01-2020
  3. ^ Пагадненьні аб разьмяшчэньні ў Беларусі двух вайсковых аб'ектаў Расеі падоўжаны на 25 гадоў // Партал «Наша ніва», 8 лістапада 2021 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  4. ^ Хрэнін і Шайгу падпісалі дакумэнты аб парадку захоўваньня нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2023 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  5. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(en), 21.06.2021
  6. ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  7. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  8. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  9. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  10. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  11. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  12. ^ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2022-02-24). Праверана 2022-02-25 г.
  13. ^ ХРЄНІН Віктор Геннадійович