Віктар Дашкевіч

беларускі актор
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дашкевіч (неадназначнасьць).

Ві́ктар Дашке́віч (3 студзеня 1945, в. Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць — 31 сакавіка 2020, Віцебск) — беларускі актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Віктар Дашкевіч
Дата нараджэньня 3 студзеня 1945(1945-01-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сакавіка 2020(2020-03-31)[1] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19[1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды
IMDb ID nm11462306

Жыцьцяпіс рэдагаваць

З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. П. Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 году працаваў ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.

Сьмерць рэдагаваць

20 сакавіка 2020 году разам з жонкай адчуў сябе дрэнна, у іх была тэмпэратура. 21 сакавіка іх паклалі ў чыгуначны шпіталь. Там узялі тэсты на каранавірус, у абаіх аналізы былі адмоўныя. Лячылі антыбіётыкамі. Жонка 5 дзён праляжала ў шпіталі, стан яе палепшыўся, жанчыну выпісалі. На пяты дзень лячэньня Дашкевічу стала горш, яго перавялі ў рэанімацыю, і ён ужо 6 дзён знаходзіўся на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Другі тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. У ноч на 31 сакавіка актор памёр[2][3]. Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, хто памёр са станоўчым аналізам на каранавірус падчас пандэміі COVID-19 2019-2020 гадоў.

Узнагароды рэдагаваць

  • 1996 — Ганаровая грамата Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • 1999 — прыз глядацкіх сымпатыяў на Міжнародным тэатральным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель) за ролю Мнішака ў спэктаклі «Чорная нявеста».
  • 2003 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі».
  • 2006 — Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
  • 2010 — мэдаль Францыска Скарыны.
  • 2011 — дыплём Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
  • 2016 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2016 — ганаровае званьне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

Ролі ў тэатры рэдагаваць

  • Захар («Шагал… Шагал…» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі прасадкамі»)
  • Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
  • Пётар Адамавіч («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
  • Ураднік («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
  • Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
  • Місэна («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
  • Службовец банка («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
  • Капітан Вельмідоўгаяпанчоха («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
  • прафэсар Райсэр («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
  • Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданьняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
  • Старшы Касец («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
  • Палікар («Званы Віцебска» Ул. Караткевіча)
  • Хамутоў («Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава)
  • Ерамееў («Летась у Чулімску» А.Вампілава)
  • Арсен («Чужы» Л.Ніканенкі)
  • Добчынскі («Рэвізор» М.Гогаля)
  • Мнішак («Чорная нявеста» А.Дударава)
  • Мюльлер («Тузы» У.Відмера)
  • Скацінін («Недарасць» Д.Фанвізіна)
  • Савецкі сьледчы («От цо да!» С.Яновіча)
  • Сорын («Чайка» А.Чэхава)
  • Сьцяпан («Памінальная малітва» Р.Горына)
  • Знакаміты пісьменьнік («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы У.Набокава «Падзея»)
  • Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» А.Арбузава)
  • Лука Скарына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
  • Пастар («Бацька» А.Стрындберга)
  • Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакумэнтальнай кнігі С.Алексіевіч)
  • Мамаеў («Мудрацы…» па п’есе А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
  • Рэджы («Квартэт» Р.Харвуда)
  • Сьвятар («Візіт дамы» паводле п’есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
  • Эдуард («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
  • Грынь Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесьці Ўл. Караткевіча)
  • мітрапаліт Балвановіч («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ўл. Караткевіча)
  • Эскал, князь Вероны («Рамэа і Джульета» У.Шэксьпіра)
  • Дзед, Сівы («Песні ваўка» В.Паніна)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць