Віктар Варанец (1962; Горадня, цяпер Беларусь) — беларускі лексыкограф, пэдагог.

Віктар Варанец
Імя пры нараджэньні Віктар Іванавіч Варанец
Род дзейнасьці Выкладнік
Дата нараджэньня 18 красавіка 1962 (61 год)
Месца нараджэньня Горадня, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, паэт
Месца працы
Бацька Іван Варанец
Узнагароды Ганаровая грамата Гарадзенскага гарадзкой Рады

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, загвучам у Раціцкай сярэдняй школе (Гарадзенскі раён). У 1990—1992 гадох выкладаў беларускую мову ў Гарадзенскай гімназіі № 1. З 1992 г. працуе ў Гарадзенскім мэдычным унівэрсытэце на катэдры беларускай і расейскай моваў. З 2005 г. працуе намесьнікам дэкана мэдыка-псыхалягічнага факультэту па вучэбнай рабоце. Кіраўнік унівэрсітэцкага літаратурнага аб’яднаньня «Катарсіс», складальнік і суаўтар літаратурнага зборніка «Гіпакратавы ваганты». Зьяўляецца аўтарам гімна Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Займаецца пытаньнямі беларускай мэдычнай тэрміналёгіі. У 1982—1983 гадах разам зь Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 14 вучэбных і вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па беларускай тэрміналёгіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Расейска-беларускі тлумачальны слоўнік мэдычных тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізьнік».

Прызнаны Чалавекам году Гарадзеншчыны за 2012 год.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Варанец В. І., Гуляй П. Д., Кандрацьеў Д. К. і інш. Вучэбна-тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах. — Гродна: ГрДМІ, 1992.
  • Русско-белорусский медицинский словарь. — Гродно: ГрГМУ, 2005.
  • Правілы беларускай арфаграфіі і тлумачэнні да іх. — Гродна: ГрДМУ, 2009.
  • Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2013.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць