Віктар Бабарыка

беларускі банкір, філянтроп, культурны і грамадзкі дзяяч

Ві́ктар Бабары́ка (9 лістапада 1963, Менск) — беларускі банкір, філянтроп, калекцыянэр, культурны і грамадзкі дзяяч, палітычны вязень. У 2000—2020 гадах старшыня Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Віктар Бабарыка
Дата нараджэньня 9 лістапада 1963(1963-11-09) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак банкір, мэцэнат, калекцыянэр мастацтва, культурніцкі дзяяч, грамадзкі дзяяч, палітык
Месца працы
Дзеці Эдуард Бабарыка[d]
Узнагароды
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Сайт babariko.vision (рас.)
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў у 1981 годзе СШ № 92 г. Менску. У 1988 годзе скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Тэарэтычная мэханіка». Працоўную дзейнасьць пачынаў у НВА парашковай мэталюргіі, дзе працаваў начальнікам аддзелу ЗЭД.

Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка, арганізацыя ЗЭД». У ліпене таго ж году пачаў працаваць у банкаўскай сыстэме Беларусі (банк «Алімп»).

У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У ліпене таго ж году прызначаны Старшынём Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Прэзыдэнцкая кампанія 2020 году рэдагаваць

12 траўня 2020 году ў сваім Facebook абвясьціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанку» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўленьня і звальненьні яго з пасады старшыні праўленьня па ўласным жаданьні[2]. Пасьля арышту Сяргея Ціханоўскага Бабарыка 30 траўня заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Ён абяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку пацярпелым удзельнікам сваёй ініцыятыўнай групы. Бабарыка сказаў, што не чакаў «настолькі цынічных» правакацыяў на такім раньнім этапе выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што ў панядзелак будзе перададзены афіцыйны зварот пра парушэньні ў Цэнтральную выбарчую камісію[3].

1 чэрвеня на Facebook ён напісаў, што за ягонае вылучэньне сабралі амаль 100 тысячаў подпісаў, «шчыльна наблізіліся» да гэтых лічбаў і абвясьціў пляны сабраць мільён подпісаў[4]. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Бабарыку, ягонага сына, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня[5].

6 ліпеня 2021 году судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Любавіцкі вырак Бабарыку «да 14 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічыняў, з пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў»[6].

Дзейнасьць рэдагаваць

Дабрачынная дзейнасьць рэдагаваць

Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[7].

Культурныя ініцыятывы рэдагаваць

Палітычная пазіцыя рэдагаваць

Пра гістарычную ролю Расеі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэньня моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагодзьдзя адбылося размываньне ліцьвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанесьлі. Гэта дакладна для Ўкраіны. Генэтычны матэрыял Беларусі і Ўкраіны быў моцным разьведзены перасяленцамі з Усходу»[10].

Бабарыка падтрымлівае палітычны нэўтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[11].

У сакавіку 2014 году ён нядбайна выступіў за бел-чырвона-белы сьцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасьцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсьць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[12]

Катэгарычны праціўнік сьмяротнага пакараньня. Мяркуе, што неабходна правесьці рэфэрэндум па пытаньні скасаваньня сьмяротнага пакараньня.

Узнагароды рэдагаваць

Сям’я рэдагаваць

Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. Жонка Марына 15 жніўня 2017 году загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[14].

5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калоніі[15].

Крытыка рэдагаваць

Пры канцы сакавіка 2021 году абнародаваў сваю новую праграму, 9-ы прынцып якой называўся «Беларусь застаецца сябрам існых вонкавапалітычных дамоў», сярод якіх згадваліся Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея) і Эўразійскі эканамічны зьвяз (Расея)[16]. Насуперак гэтаму, паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю... дзяржаву — нэўтральнай»[17]. Пагатоў, апошні 11-ы прынцып праграмы Бабарыкі называўся «Беларуская і расейская мовы — дзьве дзяржаўныя мовы», дзе расейская згадвалася ў якасьці «актыва», а беларуская — у якасьці «спадчыны»[16]. Пры гэтым рэфэрэндум у Беларусі 1995 году, пасьля якога расейскай мове надалі статус дзяржаўнай, праводзіўся з парушэньнем 17-га артыкула Канстытуцыі, 3-га артыкула Закону «Аб усенародным галасаваньні» і завышэньнем яўкі да больш як паловы ў 141 (54 %) з 260 выбарчых акругаў, дзе празь няяўку не адбыліся адначасныя парлямэнцкія выбары.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты // Белсат
  2. ^ Віктар Бабарыка больш не з’яўляецца старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка»
  3. ^ Бабарыка: магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай, Радыё Свабода, 30-05-2020
  4. ^ Бабарыка: сабралі амаль 100 тысяч подпісаў, мэта — мільён. Радыё Свабода, 1-06-2020
  5. ^ Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыкі, блогеры — вязні сумлення Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2020-06-29 г.
  6. ^ Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўленьня волі // Газэта «Зьвязда», 6 ліпеня 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  7. ^ Учредители. Сайт Международного благотворительного фонда помощи детям «Шанс». Праверана 2015-02-27 г.
  8. ^ Концепция форума «Теарт». Сайт Международного форума татрального искусства «Теарт» (2014-31-08). Праверана 2015-02-25 г.
  9. ^ Концепция. Сайт национального историко-культурологического проекта «Арт-Беларусь». Праверана 2015-02-25 г.
  10. ^ Виктор Бабарико: «Мы попали в классическую ловушку любого паразита»
  11. ^ Бабарико считает, что Беларусь должна выйти из ОДКБ
  12. ^ Кіраўнік «Белгазпромбанка» на адкрыцці «Дзесяці стагоддзяў мастацтва»: Жыве Беларусь!
  13. ^ «Театральная неделя с Белгазпромбанком». Послесловие. Официальный сайт Белгазпромбанка (2010-21-10). Праверана 2015-02-25 г.
  14. ^ «Она сделала мою жизнь». В Португалии погибла жена известного банкира Бабарико (рас.) / БелаПАН, 17.08.2017
  15. ^ Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі, хоць віны ён не прызнаў Новы час
  16. ^ а б Праграма (каштоўнасьці) // Партыя «Разам», сакавік 2021 г. Праверана 9 верасьня 2021 г.
  17. ^ А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2004 г. Праверана 9 верасьня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць