Віз Эйр

вугорская бюджэтная авіякампанія

«Віз Эйр»[4] — вугорская[5] бюджэтная авіякампанія з галаўным офісам ў Будапэшце. Авіякампанія абслугоўвае мноства гарадоў па ўсёй Эўропе і на Блізкім Усходзе. Кампанія налічвае самы вялікі авіяфлёт сярод вугорскіх авіякампаніяў. На цяперашні час зьдзясьняе пералёты ў 42 краіны сьвету[6]. Акцыі матчынай кампаніі «Wizz Air Holdings Plc» абарачаюцца на Лёнданскай фондавай біржы.

«Віз Эйр»
анг. «Wizz Air»
Тып прыватная кампанія
Лістынг на біржы Лёнданская фондавая біржа
Дэвіз Now we can all fly.
Заснаваная верасень 2003
Уласьнікі Indigo Partners[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Будапэшт, Вугоршчына
Ключавыя фігуры Ёжэф Варадзі
Галіна авіяперавозкі
Абарачэньне 1571,2 млн эўра (2017)[2]
Апэрацыйны прыбытак 246,7 млн эўра (2017)[2]
Чысты прыбытак 246 млн эўра (2017)[2]
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Wizz Air Holdings[d]
Даччыныя кампаніі Wizz Air Bulgaria[d], Wizz Air Ukraine[d], Wizz Air Hungary[d], Wizz Air Abu Dhabi[d] і Wizz Air Malta[d]

Гісторыя рэдагаваць

Авіякампанія была створана ў верасьні 2003 году. Галоўным інвэстарам стала амэрыканская прыватная кампанія «Indigo Partners», якая спэцыялізуецца на інвэстыцыях у транспарт. Першы рэйс быў зьдзесьнены 19 траўня 2004 году з Катавіцаў, праз 19 дзён пасьля таго, як Польшча і Вугоршчына ўвайшлі ў Эўрапейскі зьвяз і агульны эўрапейскі рынак авіяцыі. Авіякампанія перавезла 250 тысячаў пасажыраў за першыя тры з паловай месяцы сваёй працы і амаль 1,4 млн пасажыраў за першы год працы.

У 2008 годзе авіяперавозчык пачаў зьдзясьняць пералёты паміж Катавіцамі і аэрапортам Лёндан—Гатўік[7]. У студзені 2008 году пачаліся рэгулярныя рэйсы з Гданьска ў Гётэборг, Борнмут і Ковэнтры. Улетку 2008 году «Wizz Air» аднавіў летнія сэзонныя паслугі з Катавіцаў і Будапэшту да гішпанскай Жыроны, а таксама новы штотыднёвы пералёт у Жырону з Гданьска. У 2008 годзе авіякампанія перавезла 5,9 млн пасажыраў. 25 лютага 2015 году «Wizz Air» упершыню выйшла на Лёнданскую фондавую біржу[8]. Да канца 2012 году «Wizz Air» перавез 50 млн пасажыраў.

У лістападзе 2017 году «Wizz Air» абвесьціў, што яны плянуюць зарэгістраваць брытанскую даччыную кампанію «Wizz Air UK». Базавым аэрапортам павінен стаць аэрапорт Лёндан—Лутан, скарыстаўшыся слотамі, набытых у кампаніі «Monarch Airlines»[9].

Флёт рэдагаваць

На кастрычнік 2017 году «Wizz Air» зьдзясьняе на самалётах Airbus. У складзе паветранага флёту налічваецца 91 самалёт.

 
Напрамкі Wizz Air[10][11]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць