Вячасла́ў Швед (нар. 7 кастрычніка 1956 году, Горадня) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафэсар (2005).

Вячаслаў Швед
Дата нараджэньня 7 кастрычніка 1956(1956-10-07) (67 гадоў)
Месца нараджэньня Горадня
Месца вучобы БДУ
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленьне (1979). У 1974—1979 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979—1983 гадах навучаўся ў завочнай асьпірантуры БДУ, у 1995—1998 гадах — у дактарантуры тамака ж. У 1982—1995, 1998—2001 і з 2005 году выкладаў на катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага ўнівэрсытэту.

У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Гандаль у Беларусі ў пэрыяд крызісу фэадальна-прыгоньніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Грамадзка-палітычнае жыцьцё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».

У 2001—2005 гадах прарэктар па навуковай рабоце УА «Гарадзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спэцыялістаў адукацыі». З 1 верасьня 2005 году прафэсар катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 году прафэсар катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадніка катэдры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 году загаднік гэтай катэдры[1]. Рада ўнівэрсытэту ад 1 красавіка 2013 году не абрала яго на пасаду прафэсара катэдры па конкурсе[2].

Сфэры навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Беларусі ў 1-й палове XIX ст., грамадзка-палітычнае разьвіцьцё зямель Беларусі ў 1772—1863 гадах, гісторыя Горадні і Гарадзеншчыны (X—XX вв.), разьвіцьцё турызму ў Панямоньні.

Працы рэдагаваць

Агульная колькасьць публікацыяў на 1 студзеня 2009 году — 257 навуковых працаў, 9 навукова-мэтадычных і 8 аўтарскіх, творчых[3].

Крыніцы рэдагаваць