Вячаслаў Камінскі

беларускі футбаліст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Камінскі.

Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Вячаслаў Камінскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1988(1988-07-05)[1] (35 гадоў)
Рост 192 см
Вага 88 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008 СКВІЧ 0 (0)
2009—2011 Маладэчна-2018 73 (0)
2012—2014 Смалявічы 38 (0)
2014 Слонім-2017 4 (0)
2015 Славія Мазыр 2 (0)
2016 Ворша 25 (0)
2017 Нафтан 2 (0)
2017 Дняпро Магілёў 0 (0)
2018 Ворша 7 (0)
2018 Клецак 8 (0)
2019 Андэрдог 13 (0)
2019 Маладэчна-2018 7 (0)
2020—2023 Астравец 46 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў менскім «Лякаматыве», дзе гуляў за дубль. Пазьней абараняў колеры другалігавага «Маладэчна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клюбам здабыў перамогу ў Другой лізе. З 2013 году выступаў за смалявіцкі клюб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 году перайшоў у «Слонім». У студзені 2015 году пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант ачольваў былы трэнэр «Смалявічаў-СТІ» Юры Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 году гуляў за дубль, часам зьяўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомля» (3:1).

У 2016 годзе пачаў выступаць за «Воршу»[4], дзе стаў першым брамнікам. У студзені 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[5]. Правёў за асноўную каманду «Нафтану» два матчы, пасьля чаго пакінуў каманду ў чэрвені 2017 году[6]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Прамень»[7], але гэтак і ня згуляў за яго. У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Ворша»[8]. З жніўня 2018 году выступаў за клюб «Клецак»[9].

У першай палове 2019 году выступаў за клюб «Андэрдог»[10], але ўжо ў жніўні прыяднаўся да «Маладэчна»[11]. Дапамог маладэчанскай камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўца», зь якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на год. У 2023 годзе, па аднаўленьні ад траўмы, пачаў зьяўляцца на лаўцы запасных, але не гульнявую пляцоўку больш не выходзіў. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[12].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 2 -4
Ворша 2016 Першая ліга 25 -28
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 2 -4
Ворша 2018 Першая ліга 7 -12
Клецак Другая ліга 8 -7

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць