Вялі́чкава[1] — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 11 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна па лініі БабруйскЖлобін, побач з шашой БабруйскРагачоў.

Вялічкава
трансьліт. Vialičkava
Першыя згадкі: 1639
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Хімоўскі
Насельніцтва: 22 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213855
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′21″ пн. ш. 29°22′31″ у. д. / 53.18917° пн. ш. 29.37528° у. д. / 53.18917; 29.37528Каардынаты: 53°11′21″ пн. ш. 29°22′31″ у. д. / 53.18917° пн. ш. 29.37528° у. д. / 53.18917; 29.37528
Вялічкава на мапе Беларусі ±
Вялічкава
Вялічкава
Вялічкава
Вялічкава
Вялічкава
Вялічкава

Гісторыя рэдагаваць

Назоў ад прозьвішча Вялічка: гэтак звалася ўрочышча, дзе заснаванае паселішча. Вядомае ад 1639 году як урочышча Вялічкава. Вёска вядомая з XIX стагодзьдзя[2]. У 1857 годзе — вёска Вялічкі ў Бабруйскім павеце, уласнасьць Кялчэўскіх (уваходзілі ў маёнтак Валосавічы). Паводле перапісу 1897 году 12 двароў, 73 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 9 жыхароў. На пачатку ХХ стагодзьдзя — вёска, 14 двароў, 66 жыхароў. У 1917 годзе 17 двароў, 122 жыхары. У 1923 годзе побач на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі зь вёскі Вялічкава створаны пасёлак Новае Вялічкава, а вёска стала звацца Старое Вялічкава. Паводле перапісу 1926 году ў Старым Вялічкаве было 17 двароў, 97 жыхароў, у Новым — 36 двароў, 175 жыхароў. У 1931 годзе створаны калгас імя Э. Тэльмана. У 1967 годзе Старое й Новае Вялічкавы аб’ядналіся ў вёску Вялічкава. На пачатак 1997 году 25 двароў, 34 жыхары. У вёсцы фэрма буйнога рагатага быдла. На могілках — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў ВАВ. На магіле ў 1975 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 30 жыхароў
  • 2007 год — 41 жыхар, 25 двароў
  • 2010 год — 22 жыхары

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 84
  2. ^ Вялічкава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 168

Літаратура рэдагаваць

  • Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 595