Вялікі куду (Tragelaphus strepsiceros) — афрыканскі від антылёпаў з падсямейства быкоў (Bovinae).

Вялікі куду
Вялікі куду, самец
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадПарнакапытныя
ПадатрадЖвачныя
СямействаПустарогія
ПадсямействаBovinae
РодTragelaphus
ВідВялікі куду
Бінамінальная намэнклятура
Tragelaphus strepsiceros

Зьнешні выгляд рэдагаваць

Поўсьць самцоў афарбаваная ў шэра-карычневыя колеры, а ў самак і маладняку сьветла-карычневага колеру. На футры куду як правіла маецца ад шасьці да дзесяці вэртыкальных палосак. У куду буйныя акруглыя вушы і часам даволі доўгі хвост. У самцоў на галаве растуць буйныя завінчаныя рогі, які дасягае велічыні да 1 метра. Патомства па зьнешняму выгляду нагадвае бязрогіх самак. Велічыня ў карку складае каля 1,40 м, а даўжыня каля 2,20 м самцы дасягаюць вагі да 250 кг, самкі — да 200 кг. Вялікага куду зьнешне лёгка зблытаць з роднаснай яму ньялай, да таго ж іх арэалы распаўсюджвання часткова перакрыжоўваюцца.

  Вялікі кудусховішча мультымэдыйных матэрыялаў