Вялікая Сьліва

рака ў Беларусі

Вялі́кая Сьлі́ва — рака ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Муравішчына, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Вялікая Сьліва. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Рака
Вялікая Сьліва
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Муравішчына
Вусьце Случ
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 25 км

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 115