Вялікае княства Рускае (1658—1659)

казацкая дзяржава ў складзе Рэчы Паспалітай

Вялікае княства Рускае (па-ўкраінску: Велике Князівство Руське[1], ВКР) — дзяржава на тэрыторыі цэнтральнай Украіны, якая існавала ў верасьні 1658—1659 роках.

Вялікае княства Рускае
Велике князівство Руське

1658—1659
Герб Вялікага княства Рускага
Герб
Месцазнаходжаньне Вялікага княства Рускага

Рэч Паспалітая трох народаў паводле Гадзяцкай угоды 1658 з вылучаным Вялікім княствам Рускім

Афіцыйная мова Стараўкраінская мова
Сталіца Кіеў
Форма кіраваньня княства
Іван Выгоўскі
Гісторыя
 • утварэньне шляхам дамовы
 • стварэньне Масковіяй марыянэткавага ўраду Юрыя Хмяльніцкага

16 верасьня 1658
жнівень 1659
Плошча
 • агульная

к. 250 000 км²

Паўстала шляхам падпісаньня уніі паміж Рэччу Паспалітай і Запароскім войскам, складалася з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводзтваў. Пры ратыфікацыі дамовы Соймам Вялікае княства Рускае было выкрэсьленае[2].

Падзеі рэдагаваць

Аўтарам канцэпцыі Вялікага княства Рускага, а таксама ейным адзіным канцлерам быў Юры Нямірыч, які ў красавіку 1659 року выступіў з адпаведнаю прамоваю перад дэпутатамі сойму Рэчы Паспалітай у Варшаве.

Паводле Гадзяцкай дамовы прадугледжвалася абмежаваньне ўнутрыпалітычнага сувэрэнітэту ВКР у складзе Рэчы Паспалітай трох народаў, пазбаўленьне правоў на зьнешнюю палітыку, аднаўленьне існуючай да Хмяльніччыны сыстэмы сацыяльна-эканамічных адносін.

Спробы ўраду Івана Выгоўскага ўвесну 1659 року дамагчыся ўлучэньня ў склад княства Валынскага, Падольскага і Рускага ваяводзтваў не зазналі посьпеху.

Пасьля абвяшчэньня Гадзяцкай угоды распачалася ўкраінска-расейская вайна, якая завяршылася перамогаю казакаў пад Канатопам.

Тым ня меней, пасьля гэтага з актыўнай падтрымкай Масквы распачаўся казацкі рух супраць хаўрусу з Польшчаю, і ўвосені 1659 року новы гетман Юры Хмяльніцкі фактычна скасаваў угоду.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ О. І. Божко. Велике Князівство Руське (укр.) Циклоп Праверана 3 траўня 2016 г.
  2. ^ Т.Г. Таирова-Яковлева. Иван Выговский // Единорогъ. Материалы по военной истории Восточной Европы эпохи Средних веков и Раннего Нового времени. — М.: 2009. — В. 1.

Літаратура рэдагаваць

  • Малий словник історії України / відпов. ред. Валерій Смолій. — Київ: Либідь, 1997.
  • Piotr Kroll. Od ugody hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660. — Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2008. — ISBN 978-83-235-0496-2

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць