Вязенская

рака ў Беларусі

Вя́зенская (Вя́зынь, Раза́нка) — рака ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.

Рака
Вязенская
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Арэхаўская
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 81 км²
Нахіл воднай паверхні 4,5‰

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Арэхаўская (Менскі раён), працякае па паўднёва-заходніх схілах Менскага ўзвышша, упадае ў Вусу каля в. Уса. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 10 км (ад в. Вязанка да вусьця)[1].

У пачатку 1980-х каля в. Чыкі была перагароджаная запрудай, дзеля ўтварэньня сажалкі. На рэчцы ля в. Чыкі была прыкмечаная хахуля[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вязенская // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 111.
  2. ^ Вязенская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 514.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Сикиржицкий В. На самом дне норы… // «Рэспубліка», 15 верасьня 2007.