Вэстыбю́льпамяшканьне перад уваходам у нутраныя часткі будынка, прызначанае для прыёму і разьмеркаваньня патокаў наведвальнікаў.

Плян паверха з пазначаным на ім вэстыбюлем

Паходзіць ад лац. vestibulum — прысьвечаны Весьце — назва спэцыяльнага дворыка, які будаваўся ў гонар багіні-захавальніцы хатняга ачага.