Возера
Вымна
Краіна Беларусь
Плошча 7,24 км²
Плошча вадазбору 106 км²
Максымальная глыбіня 7,8 м
Празрыстасьць 1 м
Найбольшая даўжыня 9,2 км
Найбольшая шырыня 1,4 км
Даўжыня берагавой лініі 22,6 км
Каардынаты 55°26′50″ пн. ш. 30°20′26″ у. д. / 55.44722° пн. ш. 30.34056° у. д. / 55.44722; 30.34056Каардынаты: 55°26′50″ пн. ш. 30°20′26″ у. д. / 55.44722° пн. ш. 30.34056° у. д. / 55.44722; 30.34056
Вымна на мапе Беларусі ±
Вымна
Вымна
Вымна
Вымна
Вымна
Вымна

Вы́мнавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Вядома пад назвай Вымна спартовае. Возера разьмешчана за 20 км на ўсход ад гораду Гарадку ў басэйне ракі Лужасянкі.

Апісаньне рэдагаваць

Плошча паверхні складе 7,24 км², даўжыня берагавой лініі — 22,6 км. Берагавая лінія зьвілістая. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутае з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя — 4,4 м глыбіня да 2 м займаюць 14%, да 5 м — 51% плошчы возера. Дно плоскае, літараль вузкая, пясковая. З глыбіні 1,5—2 м дно засланае гліністым глеем, з 5 мэтраў — сапрапэлем.

Возера эўтрофнае, слабапратокавае. Злучана пратокамі з азёрамі Восьлепна і Арлейка, выцякае з ракі Лужасянка. У разводзьдзе Вымна ручаём злучаецца з возерам Захбейка.

На возеры разьмешчаны 7 выспаў агульнай плошчай 8,7 га. Паблізу возера разьмешчаны вёскі Хабаты, Ходарава.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108—109
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: 1997 Т. 4. — С. 313. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 ас.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5