Выканаўчы аддзел Русі

Выканаўчы аддзел для Валыні, Падольля і Ўкраіны (па-польску: Wydział Wykonawczy Rządu Narodowego dla Wołynia, Podola i Ukrainy), па-іншаму Выканаўчы аддзел Русі (па-польску: Wydział Wykonawczy w Prowincjach Rusi) — рэгіянальны орган улады паўстанцаў ў пэрыяд паўстаньня 1863—1864 гадоў, быў створаны 21 чэрвеня 1863 згодна з дэкрэтам Часовага Нацыянальнага Ўраду ад 22 траўня 1863 «Аб стварэньні Выканаўчага аддзела Русі». Рэзыдэнцыя — г. Жытомір.

Як орган улады паўстанцаў усталяваў сваю ўладу над адпаведнымі губэрнскімі праўленьнямі, быў падзелены на сэкцыі. Кіраўніцтва аддзелу адпаведна прызначала кіраўнікоў паветаў, гарадоў і мястэчак. Пасьля прызначэньня 10 ліпеня 1863 галоўнакамандуючым войск Русі генэрала Эдмунда Ружыцкага кампэтэнцыя выканаўчага аддзелу была абмежаваная функцыямі грамадзянскай адміністрацыі.

Склад аддзелу рэдагаваць

  • Антоні Хамец (камісар Часовага Нацыянальнага ўрада)
  • Эдмунд Ружыцкі (камандуючы Ўзброенымі сіламі Русі)
  • Браніслаў Жукоўскі (ваенны камэндант Жытоміра)
  • Тэафіл Чапскі
  • Косацкі (скарбнік)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Franciszka Ramotowska, Tajemne państwo polskie, t. II, Warszawa 2000
  • Andrzej Biernat, Ireneusz Ihnatowicz , Vademecum do badań nad historią XIX i XX wieku, Warszawa 2003