Выдравыя (Lutrinae) — падсямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 13 сучасных відаў зь 5 сучасных родаў. Выдравыя шырока распаўсюджаныя і адсутнічаюць толькі ў Аўстраліі і на некаторых аддаленых астравах. Яны вядуць водны лад жыцьця. Выдравыя маюць падоўжанае цела, кароткія ногі зь плавальнымі перапонкамі паміж пальцамі, доўгі моцны хвост і круглую галаву.

Выдравыя
Выдра звычайная (Lutra lutra) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаКуніцавыя (Mustelidae)
ПадсямействаВыдравыя
Бінамінальная намэнклятура
Lutrinae
Bonaparte, 1838

Сыстэматыка рэдагаваць

Выдравыя (Lutrinae)

  • род Аонікс (Aonyx)
    • від Aonyx capensis
    • від Aonyx cinerea
    • від Aonyx congicus
  • род Enhydra
    • від Enhydra lutris
  • род Hydrictis
    • від Hydrictis maculicollis
  • род Lontra
    • від Lontra canadensis
    • від Lontra felina
    • від Lontra longicaudis
    • від Lontra provocax
  • род Lutra
    • від Lutra lutra
    • від Lutra sumatrana
  • род Lutrogale
    • від Lutrogale perspicillata
  • род Pteronura
    • від Pteronura brasiliensis

Крыніцы рэдагаваць