Выдавецкі дом «Зьвязда»

дзяржаўнае выдавецтва Беларусі

Выдавецкі дом «Зьвязда» — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Беларусі, заснаваная ў лістападзе 2012 году.

Выдавецкі дом «Зьвязда»
Выява лягатыпу
Заснаваная 2012 (11 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а
Ключавыя фігуры Алесь Карлюкевіч
Галіна выдавецкая
Прадукцыя кнігі
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Беларусі

Гісторыя рэдагаваць

Створана ў лістападзе 2012 году. У склад РВУ уваходзяць літаратурна-мастацкія і грамадзка-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах «Вожык», газэта «Літаратура і мастацтва»), выдавецкі аддзел, які ажыцьцяўляе выпуск кніг (раней уваходзілі ў склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва»), а таксама газэта «Зьвязда». У студзені 2014 году да Выдавецкага дому «Зьвязда» далучылі ілюстраваны часопіс «Родная прырода», заснавальнікам якога было Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі[1].

За 2023 год выдалі 86 кніг агульным накладам 120 147 асобнікаў. Большасьць кніг выдалі ў межах дзяржаўнага заказу ў якасьці сацыяльна значнай літаратуры. Найбольшы наклад займеў «Зборнік твораў для дадатковага чытаньня ў VI клясе», які пабачыў сьвет у сэрыі «Школьная бібліятэка» і налічваў 23 119 асобнікаў[2].

Кіраўнікі рэдагаваць

  1. Алесь Карлюкевіч (лістапад 2012 — 2016)
  2. Павал Сухарукаў (cьнежань 2016 — 2020)
  3. Алесь Карлюкевіч (са жніўня 2020 году)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Родная прырода»: чытай і любуйся // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сяргей Шычко. У «Зьвяздзе» падсумавалі кнігавыдавецкі плён // Выдавецкі дом «Зьвязда», 25 сьнежня 2023 г. Праверана 26 сьнежня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць