Выбух у Менску 4 ліпеня 2008 году

Падрыў у Менску 2008 году — падрыў каля стэлы «Менск — горад-герой» 4 ліпеня 2008 году падчас сьвяточнага канцэрта ў гонар афіцыйнага Дня незалежнасьці. У выніку выбуху 54 чалавекі зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, 47 чалавек былі шпіталізаваныя.

Падрыў у Менску 2008 году

Улётка аб вышуку падазраванага (7 жніўня 2008 г.)
Месца атакі Менск: каля стэлы «Менск — горад-герой»
Цэль атакі Слухачы канцэрта
Дата 4 ліпеня 2008 (15 гадоў таму)
0:25
Спосаб атакі Падрыў
Зброя Выбухоўка з гайкамі і цьвікамі
Колькасьць параненых 54
Колькасьць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Зьміцер Канавалаў
Арганізатары Зьміцер Канавалаў
Геаграфічныя каардынаты 53°54′52″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. / 53.91444° пн. ш. 27.53806° у. д. / 53.91444; 27.53806Каардынаты: 53°54′52″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. / 53.91444° пн. ш. 27.53806° у. д. / 53.91444; 27.53806
Падрыў у Менску 2008 году на мапе Беларусі
Падрыў у Менску 2008 году
Падрыў у Менску 2008 году
Падрыў у Менску 2008 году

13 красавіка 2011 г. у Менску затрымалі Зьмітра Канавалава(ru) (нар. 22 лютага 1986, Віцебск) з падазрэньнем ва ўчыненьні сьмяротнага падрыву на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Зьняты адбітак пальца супаў са знойдзеным 4 ліпеня 2008 г. на 2-ім выбуховым прыстасаваньні, якое не разарвалася[1]. 30 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак Канавалава да сьмяротнага пакараньня, прызнаўшы ў тым ліку вінаватым у падрыве 4 ліпеня 2008 году ў Менску каля стэлы «Менск — горад-герой»[2].

Апісаньне рэдагаваць

У Менску 4 ліпеня 2008 году ў 0:25[3] падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — горад-герой» адбыўся выбух. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі[4]. Месца выбуху каля 30 сэкундаў было зацягнутае дымам. У выніку выбуху ўтварылася варонка дыямэтрам прыблізна 25 сантымэтраў[5].

У выніку выбуху пацярпелі каля 50 чалавек[6], у тым ліку 3 — у цяжкім стане; прыблізна 10 чалавек пасьля аказаньня першай дапамогі былі адпушчаныя дамоў[7].

Па словах відавочцаў, выбух быў нягучны. Асноўная маса ўдзельнікаў сьвяткаваньня адразу нават не даведалася пра яго. Сьвяточны канцэрт і яго трансьляцыя па тэлебачаньні не спыняліся[4][8]. Тэлевізійныя камэры не паказвалі тую частку натоўпу, куды прыяжджалі машыны хуткай дапамогі.[9] Першыя афіцыйныя паведамленьні пра выбух зьявіліся ў інтэрнэце толькі празь некалькі гадзінаў, на беларускім тэлебачаньні — толькі ўдзень 4 ліпеня.

Паводле зьвестак мэдыкаў, пацярпелыя паступалі ў бальніцы з 0:30 да 4:00. У многіх — раненьні рук і ног[6].

Прыблізна за гадзіну да выбуху супрацоўнікамі міліцыі была выяўлена яшчэ адна выбухная прылада. Празь некаторы час пасьля выбуху паводле некаторых зьвестак у пакеце з-пад соку была знойдзена і трэцяя выбухная прылада[10].

Па словах прэс-службы Лукашэнкі, «прэзыдэнт быў недалёка — ён дасягнуў месца выбуху на працягу некалькіх хвілін і не заставаўся доўга, каб не перашкаджаць рабоце аварыйных службаў»[11].

Па факце выбуху была ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[12][13].

У 6-й менскай клінічнай бальніцы за ноч былі зробленыя 26 апэрацыяў пацярпелым ад выбуху[14].

Кіраўнік МУС Уладзімер Навумаў паведаміў, што «ўсе сьвяточные мерапрыемствы, якія заплянаваныя ў Менску ў сувязі з Днём незалежнасьці, пройдуць у звычайным рэжыме».[3]

5 ліпеня галоўны ўрач Менскай гарадзкой клінічнай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка паведаміў, што чуткі пра сьмерць каго-небудзь з пацярпелых у выніку выбуху не адпавядаюць рэчаіснасьці[15]. Усяго па стане на вечар 5 ліпеня 40 пацярпелых ад выбуху ўсё яшчэ знаходзіліся ў шпіталях. Па словах Віктара Сірэнкі 4 чалавекі зь іх знаходзяцца ў Менскім шпіталі хуткай дапамогі. Стан аднаго з параненых цяжкі, але стабільны: «Гэта хлопчык 18-ці гадоў. Ён атрымаў раненьне, якое пранікае ў брушную поласьць з пашкоджаньнем печані. І ранячы снарад знаходзіўся каля ніжняй полай вены. Мы выявілі, што там назіраецца прарыў гэтай вены. Пайшлі на апэрацыю. Таму ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Але ён пры сьвядомасьці, дыханьне падтрымліваецца апаратам»[16].

Вынікі выбуху рэдагаваць

У выніку выбуху былі шпіталізаваныя 47 чалавек, у тым ліку двое дзяцей ва ўзросьце 5 і 6 гадоў[17]. Зь іх 37 чалавек зьяўляюцца жыхарамі Менску, 4 — Менскай вобласьці, па адным жыхары зь Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей. Апроч гэтага пацярпелі тры грамядзяніны Ўкраіны (два зь іх шпіталізаваныя) і адна грамадзянка Расеі (жыхарка Смаленску, студэнтка Марыя Ільіна[18]). Агулам па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 54 чалавекі. Увечары 4 красавіка ў больніцах заставаліся 40 пацярпелых[19].

24 пацярпелыя былі шпіталізаваныя ў 6-ю менскую клінічную бальніцу, 6 чалавек патрапілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар траўматалёгіі і артапэдыі, у бальніцу хуткай дапамогі — 5 чалавек, у 2-ю гарадзкую клінічную бальніцу — 5 чалавек, у 4-ю — 3 чалавекі, у 3-ю — адзін, у 432-і галоўны ваенны клінічны мэдыцынскі цэнтар — 1 чалавек і яшчэ 1 — у шпіталь МУС. Па паведамленьнях Міністэрства аховы здароўя асноўная маса пашкоджаньняў — гэта аскепкавыя раненьні верхніх і ніжніх канечнасьцяў. Тры пацярпелыя атрымалі раненьні грудзей і жывата. Усім пацярпелым была аказаная псыхалягічная дапамога. Стан трох грамадзянаў, якія больш за іншых пацярпелі ў выніку выбуху на вечар 4 ліпеня заставаўся стабільна цяжкім без дынамікі да паляпшэньня.

Рэакцыя на інцыдэнт рэдагаваць

У дзень выбуху Партыя БНФ і АГП зрабілі заявы зь перасьцярогай на адрас уладаў наконт спакусы скарыстаць інцыдэнт у палітычных мэтах[20][21].

Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб выказаў меркаваньне, што ўлады сапраўды могуць выкарыстаць выпадак выбуху як нагоду для ціску на апазыцыю[22]. Таксама па меркаваньні Мечыслава Грыба выбух падчас канцэрту ў Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі УУС Менгарвыканкаму: «Гэта занадта маштабнае злачынства, каб яго можна было трактаваць як хуліганства. Гэта нешта падобнае да тэрарыстычнага акту. Дакладна ж можна будзе гаварыць, калі будзе раскрытае гэтае злачынства, знойдзеныя і дапытаныя вінаватыя»[23].

2 ліпеня 2009 году А. Лукашэнка заявіў: «Вінаватыя да гэтага не ўстаноўленыя, таксама як і не раскрытыя выбухі ў Віцебску. Гэта ганьба для праваахоўчых органаў»[24].

Факты рэдагаваць

  • 3 ліпеня 2008 году ў «Комсомольской Правде» было надрукаванае інтэрвію А. Лукашэнкі, дзе прыводзяцца наступныя радкі: «…Насьцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амэрыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа — будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі… Тады заказчык наогул быў бы задаволены».
У гэтым жа інтэрвію таксама прысутнічалі наступныя словы прэзыдэнта Лукашэнкі: «…Сёньня Беларусь — самая беспраблемная для Эўропы дзяржава. А праблемы могуць узьнікнуць. І тых, хто жадае падагрэць тут сытуацыю — і ў Расеі, а яшчэ больш на Захадзе — хоць адбаўляй. І зброі, і грошай падкінуць. Галоўнае распаліць гэты ачаг. Але эўрапейцы разумеюць: ім гэта ня выгадна»[25].
  • У дзень правядзеньня сьвяткаваньняў 3 ліпеня былі створаныя падвышаныя захады бясьпекі. Пры падыходзе да месца правядзеньня сьвяткаваньняў супрацоўнікі праваахоўных органаў пільна правяралі асабістыя рэчы наведвальнікаў[4]. Жыхарам навакольных дамоў было забаронена адчыняць форткі, каля кожнага пад’езду знаходзіліся службоўцы з рацыямі[26]. Нягледзячы на ўсе захады выбуховая прылада апынулася ў натоўпе.
  • Празь некалькі хвілінаў пасьля выбуху месца здарэньня наведаў прэзыдэнт Лукашэнка. Служба бясьпекі прэзыдэнта не ажыцьцявіла ягоную эвакуацыю ў бясьпечнае месца адразу пасьля выбуху. Па словах першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча: «У такой сытуацыі ахова, што б там ні рабіла гэтая „першая асоба“, хапае яе і выцягвае з таго месца, дзе гэта адбылося. І што б ні рабіла гэтая асоба, паўтараю, яе з гэтага месца, дзе такое здарэньне мела месца (таму што там могуць быць паўторы) — выцягваюць. Гэта — адназначна»[27].
  • Паводле характара пашкоджаньняў, фатаздымкаў варонкі і аповядаў відавочцаў выбуховая прылада ўтварыла дастаткова моцны гук выбуху, але было разьмешчанае каля дрэва такім чынам, каб аскепкі разьляталіся каля долу і не закранулі жыцьцёва важныя органы[5].
  • Напярэдадні здарэньня намесьнік кіраўніка галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі МУС Аляксандар Барсукоў(ru) папрасіў грамадзянаў па магчымасьці не прыходзіць да стэлы «Менск — горад-герой» для таго, каб прысутнічаць на салюце[28].
  • У верасьні 2005 у Віцебску былі два выбуху, у выніку спрацоўваньня самаробнай выбухной прылады тады пацярпелі больш 40 чалавек. 29 зь іх былі дастаўленыя ў лякарні, шасьцярым — зробленыя апэрацыі. Па факце тых выбухаў таксама было ўзбуджанае крымінальная справа па артыкулах «Хуліганства» і «Замах на забойства» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Але вінаватыя не былі ўсталяваныя[10].
  • Падазраванымі ва ўчыненьні выбуху пабывала 120 чалавек. Іх трымалі па 10 сутак ў сіза, але потым выявілася, што ніхто зь іх не датычныя да арганізацыі выбуху. Адбіткі пальцаў узятыя ў 1,3 мільёна чалавек. 12 тысячаў чалавек адмовіліся ад гэтай працэдуры[29].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Надзея Паўлава. Расстраляць нельга памілаваць // Зьвязда : газэта. — 6 сьнежня 2011. — № 232 (27096). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Надзея Паўлава. Вярхоўны суд прыгаварыў Канавалава і Кавалёва да расстрэлу // Зьвязда : газэта. — 1 сьнежня 2011. — № 229 (27093). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б МУС выявіў другую выбуховую прыладу  (рас.)
  4. ^ а б в Алесь Дашчынскі. «Зьдзівіла: усё ў крыві, а гуляньне працягвалася» // Радыё «Свабода», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  5. ^ а б Кому выгоден сегодняшний взрыв в Минске? (рас.)
  6. ^ а б Выбух падчас сьвяткаваньня 3 ліпеня // Газэта «Наша ніва», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  7. ^ Вячаслаў Будкевіч. На месцы начнога здарэньня ў Менску знойдзеная яшчэ адна — неразарваная — самаробная выбуховая прылада // БелаПАН, 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  8. ^ взрыв в Минске  (рас.)
  9. ^ http://community.livejournal.com/minsk_by/4978956.html  (рас.)
  10. ^ а б Прызначаныя новыя кіраўнікі Савбяса, КДБ і Адміністрацыі прэзыдэнта (рас.)
  11. ^ Dozens hurt in Belarus bomb blast  (анг.)
  12. ^ Віноўніка выбуху шукаюць сярод пацярпелых // Газэта «Наша ніва», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  13. ^ Уголовный кодекс Республики Беларусь. Раздел ХІ  (рас.)
  14. ^ Алесь Дашчынскі. У 6-м шпіталі зроблена 26 апэрацыяў // Радыё «Свабода», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  15. ^ Тацяна Дарашчонак. Галоўны ўрач бальніцы хуткай дапамогі абверг чуткі аб сьмерці кагосьці з пацярпелых у выніку выбуху // БелаПАН, 5 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  16. ^ Алесь Дашчынскі. «Патрэбнае незалежнае расьсьледаваньне» // Радыё «Свабода», 5 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  17. ^ БелТА. Сярод пацярпелых — двое дзетак ва ўзросьце 5 і 6 гадоў // Газэта «Наша ніва», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  18. ^ При взрыве в Минске пострадала россиянка (рас.)
  19. ^ Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, 40 пацярпелых ад выбуху застаюцца ў бальніцах // БелаПАН, 5 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  20. ^ Заява Партыі БНФ(недаступная спасылка)
  21. ^ Заявление Объединенной гражданской партии (рас.)
  22. ^ Апазыцыя непакоіцца, што ў выбуху могуць абвінаваціць яе // Радыё «Свабода», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  23. ^ Валер Каліноўскі. М.Грыб: «Гэта не хуліганства, гэта тэракт» // Радыё «Свабода», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  24. ^ БелТА. Лукашэнка: Справа пра выбух 4 ліпеня — ганьба для міліцыі // Газэта «Наша ніва», 29 чэрвеня 2009 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  25. ^ Александр Лукашенко: «Младший сын — мой хвост, ни кормить, ни одевать его никто не сможет — только я»(недаступная спасылка)  (рас.)
  26. ^ Взрыв 3 июля (рас.)
  27. ^ Шушкевіч: «Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня» // Радыё «Свабода», 4 ліпеня 2008 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
  28. ^ День Независимости в Беларуси начнут праздновать 2 июля (рас.)
  29. ^ Дактыляскапію прайшлі 1,3 мільёна чалавек // Радыё «Свабода», 2 ліпеня 2009 г. Праверана 23 сьнежня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць