Вуса (прыток Нёмана, Узьдзенскі раён)

рака ў Беларусі, верхні правы прыток Нёману

Вуса (Уса́) — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёману. Даўжыня 115 км. Плошча вадазбору 1345 км². Выдатак вады ў вусьці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.

Рака
Вуса
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шышкі
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 115 км
Плошча басэйну 1345 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад в. Шышкі, цячэ паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад в. Пад’ельнікі Ўзьдзенскага раёну.

Даліна зьвілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапэцападобная, пашыраецца да 2 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй за ўток Узьдзянкі 1—2 км, перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад в. Саковічы да в. Чэрнікаўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцна зьвілістае.

Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля в. Уса сажалка плошчай 0,08 км²[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 375—376

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 375—376