Вуса (прыток Нёмана, Наваградзкі раён)

рака ў Беларусі, ніжні прыток Нёману

Вуса (Уса́; у сярэдняй плыні канал Шу́біна, у нізкай плыні Шу́біна-Нёманскі канал) — рака ў Валожынскім, Стаўпецкім і Наваградзкім раёнах Беларусі, правы прыток Нёману. Даўжыня 75 км. Вадазбор 665 км². Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 .

Рака
Вуса
Рака Вуса
Рака Вуса
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Таўканы
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 5 м³/с
Плошча басэйну 665 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, Налібоцкай пушчай, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад мястэчка Любча Наваградзкага раёну.

Даліна ў высокай плыні трапэцападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўпецкім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Абалона ў высокай і нізкай плыні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусьцем каналізаванае[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 376

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 376
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вуса (прыток Нёмана, Наваградзкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў