Вуліца Янкі Купалы (Кіеў)

вуліца ў Кіеве (Украіна)

Вуліца Янкі Купалы (па-ўкраінску: Вулиця Янки Купали) — вуліца ў Саламянскім раёне Кіева. Названая ў 1952 годзе ў гонар клясыка беларускае літаратуры Янкі Купалы. Пралягае ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы авіяканструктара Антонава.

Янкі Купалы
вуліца Кіева
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Мікрараён
Былыя назвы Нежынская, Лукашэвіча
Даўжыня 215 м
Тралейбусныя маршруты 17, 19, 22, 42
Вуліца Кіева Янкі Купалы ў Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Вуліца ўзьнікла ў 1920-я гады пад назвай Нежынская. З 1931 году называлася вуліца Лукашэвіча, назва пацьверджаная ў 1944 годзе (цяпер імем М. Лукашэвіча названа іншая вуліца Кіева). Сучасную назву ў гонар беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы вуліца атрымала ў 1952 годзе.

Апісаньне рэдагаваць

Рух двухбаковы, пакрыцьцё — асфальт. На 2011 год да вуліцы не прыпісана ні аднаго будынка. Старую (аднапавярховую) забудову зьнесьлі ў пачатку 1980-х гадоў.

Найбліжэйшыя станцыі мэтро — «Вакзальная» і «Шуляўская». Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Караваевы Дачы.