Вугорская мова ва Ўкраіне

Вугорская мова ва Ўкраі́не (укр. угорська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод вугорцаў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных групаў. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласьці краіны ў асяродзьдзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Ўкраіны з Вугоршчынай.

Гісторыя рэдагаваць

Асноўны артыкул: вугорская мова

Большасьцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжаньне вугорцаў зьвязанае зь міграцыяй некаторых фіна-вугорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сыбіры ў Эўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Ўкраіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацьця, у пэўнай ступені выцесьніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак вугорскай дзяржаўнасьці.

Ужо з раньніх часоў існаваньня ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацьця трапляюць у склад вугорскае краіны. З канца XVII ст. сучасная Вугоршчына й землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта вугорская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-вугорскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся й па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Вугоршчыну, у якой Закарпацьце, у адрозьненьне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Вугоршчына — адной з складовых частак Аўстра-Вугоршчыны.

У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацьце канчаткова аб’ядноўваецца зь іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэньне дзелі вугорскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод вугорцаў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць вугорскую мову ў якасьці роднай.

У сучаснай Украіне вугорская мова трапіла ў сьпіс моваў, на якія распаўсюджваецца дзеяньне Эўрапейскае Хартыі рэгіянальных моваў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Ўкраінай. Згодна з гэтым вугорская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкае вобласьці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай мовай краіны.

Статыстыка рэдагаваць

 
Вугорская мова як родная па раёнах і мескіх рада Украіны (2001)
 
Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і мескіх радах Закарпацкае вобласьці (вугорская — карычневым)
 
Адсоткавая дзеля вугорскамоўных ад насельніцтва сельскіх і мескіх радаў Закарпацкае вобласьці

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2001 году ва Ўкраіне вугорскую мову ўказалі ў якасьці роднай 156 566 асобаў[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных вугорцаў. У Закарпацкай вобласьці вугорскую мову лічаць роднай 97% этнічных вугорцаў ды 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.

Ніжэй прыведзеная статыстыка зьмены дзелі вугорскае мовы як роднай сярод вугорцаў Украіны[2][3][4].

1979 1989 2001
вугорская 96,7% 95,6% 95,4%
украінская 1,9% 2,6% 3,4%
расейская 1,3% 1,6% 1,0%
іншая 0,1% 0,2% 0,2%

Адсоткавая дзеля вольнага валоданьня вугорскай мовай сярод вугорцаў Украіны паводле зьвестак перапісаў[3][4]:

Распаўсюджаньне вугорскае мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасьці народаў Закарпацкае вобласьці паводле перапісу 1989 году.

агульная
колькасьць
колькасьць
вугорскамоўных
частка
вугорскамоўных
вугорцы 155 711 151 384 97,2%
цыганы 12 131 7973 65,7%
італьянцы 49 24 49,0%
славакі 7 329 1 890 25,8%
чэхі 516 82 15,9%
габрэі 2 639 298 11,3%
армяне 439 46 10,5%
палякі 690 39 5,7%
баўгары 290 12 4,1%
летувісы 159 6 3,8%
азэрбайджанцы 577 7 1,2%
немцы 3 478 36 1,0%
беларусы 2 521 15 0,6%
украінцы 976 749 4 605 0,5%
расейцы 49 458 172 0,35%
малдаване 963 3 0,31%
румыны 29 485 73 0,25%
Закарпацкая
вобласьць
1 245 618 166 665 13,4%

Геаграфічная распаўсюджанасьць рэдагаваць

Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасьці вугорскае мовы па раёнах і местах абласнога падпарадкаваньня Закарпацкае вобласьці. Указаная дзеля вугорскамоўных ад усяго насельніцтва раёну ці гораду (зьвесткі 2001 году).

Места/раён Вугорская як родная Вугорцы Вугорскамоўныя
/вугорцы
Берагаўскі раён 80,2% 76,1% 105%
Берагава 54,8% 48,1% 114%
Ужгарадзкі раён 36,5% 33,4% 109%
Вінаградаўскі раён 26,3% 26,2% 100%
Мукачаўскі раён 13,8% 12,7% 109%
Мукачава 9,6% 8,5% 113%
Ужгарад 7,0% 6,9% 102%
Хуст 4,3% 5,4% 80%
Хусцкі раён 3,9% 3,9% 99%
Цячаўскі раён 2,8% 2,9% 95%
Рахаўскі раён 2,5% 3,2% 78%
Сваляўскі раён 0,5% 0,7% 71%
Пярэчынскі раён 0,2%
Іршаўскі раён 0,1%
Валавецкі раён 0,1%
Вялікаберазьнянскі раён 0,1%
Міжгорскі раён 0,0%
Вобласьць агулам 12,7% 12,1% 105%

Населеныя пункты Закарпацкае вобласьці, у якіх вугорскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:

Рэгіянальны статус рэдагаваць

Украіна адносіцца да краінаў, якія ратыфікавалі Эўрапейскую Хартыю рэгіянальных моваў або моваў меншасьці, у 2012 годзе быў зацьверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасьць і пералік моваў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэньняў Хартыі. Вугорская мова стала адной з такіх моваў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкае вобласьці[5][6][7][8].

Адукацыя рэдагаваць

Адукацыя па-вугорску ў 2008/2009 навучальных гадох[9].

Колькасьць установаў з навучаньнем па-вугорску Адукацыйны працэс па-вугорску, вучняў Вугорская як прадмет Факультатыў або гурток Адсоткавая дзеля адносна агульнае колькасьці вучняў (4 438 383) Адсоткавая дзеля вугорцаў, 2001
66 16407 1337 278 0,41% 0,32%

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць