Вольга Лапіцкая

беларуская паэтка
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лапіцкая.

Во́льга Лапі́цкая (Алёна Шарэпа‑Лапіцкая), 1918 (1917?), Касута, Вялейскі павет, Заходняя вобласьць — 25 чэрвеня 2011, Менск, Беларусь) — беларуская паэтка і мастачка. З роду Лапіцкіх, сястра Алега й Расьціслава Лапіцкіх[1].

Вольга Лапіцкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1917(18?)
Памерла 25 чэрвеня 2011(2011-06-25)
Пахаваная
Бацькі Аляксандар Лапіцкі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Алёна Шарэпа-Лапіцкая нарадзілася, паводле адной вэрсіі, у 1918 (1917?) у Разані, куды сям’я выехала ў эвакуацыю падчас Першай сусьветнай вайны, паводле іншай вэрсіі, нарадзілся ў Касуце, Вялейскага павету. Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх. Маці хацела назваць дачку Аленай, але бацька запісаў яе як Вольгу, бо ўсіх сваіх дзяцей называў імёнамі Кіеўскіх князёў. Так і засталася дзяўчынка з двума імёнамі[2].

У дзяцінстве ад шкарлятыны страціла слых. З васьмі гадоў піша вершы. Друкавалася ў бэрлінскай «Раніцы», маладэчанскай й вялейскай раённых газэтах, у беластоцкай «Ніве»[3].

У 1940-м г. пакінула бацькоў і пераехала ў Вялейку. У Вілейцы аднойчы ў рэдакцыі абласной «Сялянскай газеты», дзе працаваў Максім Танк, прабавала аддаць да друку свае вершы, але той адмовіўся, маўляў, яны надта сумныя[2].

У 1950 Алена пераехала ў Менск. Гэта адбылося пасьля таго, як расстралялі ейнага малодшага брата Расьціслава за арганізацыю антысавецкага падпольля. Паводле ўспамінаў знаёмай, Леакадзіі Цыбоўскай, яна разумела ўсё па вуснах, добра ведала расейскую і польскую мовы, але прынцыпова карысталася толькі беларускай[2].

Брат Алег, які адседзеў 10 год за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі (па іншых зьвестках — за ўдзел у антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі) ў Лідзе, расказваў сястры, што адзін зь яе вершаў — «Першая коньніца», стаў народнай песьняй, якую вязьні сьпявалі[4].

Выдала зборнік вершаў «Пад небам Крыма» (1997)[4].

Пісала карціны[2].

Жыла ў Менску. Памерла 25 чэрвеня 2011 г., пахаваная на Заходніх могілках Менску[2].

Творы рэдагаваць

  • Алена Шарэпа-Лапіцкая. Пад небам Крыма, Менск, 1997.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006.
  2. ^ а б в г д Сяргей Макарэвіч. «Памерла равесніца БНР». Наша Ніва, 4 студзеня 2012.
  3. ^ «Доўгія гады спадарыні Алёны». Наша Ніва, 30 чэрвеня 2009.
  4. ^ а б Наталка Бабіна, «Алёна Шарэпа-Лапіцкая: Чалавек на вятрах гісторыі». Дзеяслоў, 24 сьнежня 2013.