Во́льга Каратке́віч (8 ліпеня 1972[1]29 чэрвеня 2016) — журналістка Радыё Свабода (1996—2009).

Вольга Караткевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 8 ліпеня 1972
Менск
Памерла 29 чэрвеня 2016
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладніца, паэтка
Мова беларуская мова
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 году (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101,2, дзе вяла праграму «Бізнэс-актуаліі», у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатаркай аддзяленьня журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».

Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыцьцём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць