Вольга Бабкова (Нар. 27 лютага 1961, Менск) — беларуская гісторык-архівіст, літаратарка.

Вольга Бабкова
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 27 лютага 1961
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, пісьменьніца
Мова беларуская
Прэміі прэміі імя Францішка Багушэвіча
Узнагароды

Сябра Беларускі ПЭН-цэнтар. Працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка некалькіх апавяданьняў і кнігі эсэяў па гісторыю штодзённасьці ВКЛ «…І цуды, і страхі» (Менск, 2010), а таксама шэрагу навуковых артыкулаў і эсэяў.

Ляўрэатка літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2010). Адна са складальнікаў зборніка дакумэнтаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць