Вольга Абрамава

грамадзка-палітычная дзеячка, сацыёлаг, філосафка

Вольга Міхайлаўна Абрамава (нарадзілася 19 верасьня 1953, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сацыёляг, філёзаф.

Біяграфія рэдагаваць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975). Кандыдат філязофскіх навук (1988), тэма дысэртацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладае ў Беларускім тэхналягічным інстытуце і Менскім радыятэхнічным інстытуце, дацэнт. Дырэктар дасьледчых праграм Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтру «Стратэгія».

У грамадзка-палітычным жыцьці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-х, выступаючы прыхільніцай увядзеньня дзяржаўнага дзьвюхмоўя і актыўнай суперніцай Закону аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га скліканьня. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформаў Беларусі (19911994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформаў, старшынёй Беларускага аб’яднаньня «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (ад 1996), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парлямэнцка-палітычнае крызы 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У 20002004 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня ад Усходняе выбарчае акругі № 106, сябар Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях, дэпутацкай групы «Садзейнічаньне эканамічнаму разьвіцьцю».

У 20042008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, сябар Сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены льготаў.

У 2008 удзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах, але не прайшла ў парлямэнт.

Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш за 200 публікацыяў (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.

Вольга Абрамава ў адказ на пытаньне пра ацэнку палітыкі суседніх дзяржаваў у дачыненьні да Беларусі мяркуе, што Летува, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая «ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам»[1].

Працы рэдагаваць

  • Белорусско-российская интеграция: между симуляцией и реальностью. – ФРГ, 1998 (на нямецкай мове).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць