Вобча (Менская вобласьць)

Во́бча[1][2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад Маісееўшчыны. Вобча ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.

Вобча
трансьліт. Vobča
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 37 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222151
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°31′32.02″ пн. ш. 28°40′59.99″ у. д. / 54.5255611° пн. ш. 28.6833306° у. д. / 54.5255611; 28.6833306Каардынаты: 54°31′32.02″ пн. ш. 28°40′59.99″ у. д. / 54.5255611° пн. ш. 28.6833306° у. д. / 54.5255611; 28.6833306
Вобча на мапе Беларусі ±
Вобча
Вобча
Вобча
Вобча
Вобча
Вобча

Гісторыя рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 стагодзьдзя[2].

Насельніцтва рэдагаваць

У 1670 г. 3 дымы. У 1897 г. 33 двары, 233 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., 35 двароў, 219 жыхароў. У 1960 г. 204 жыхары. У 1988 г. 40 гаспадарак, 81 жыхар[2].

  • 1999 год — 63 жыхары
  • 2008 год — 23 двары, 42 жыхары[2]
  • 2010 год — 37 жыхароў

Інфраструктура рэдагаваць

Транспартныя сувязі па шашы Барысаў — Маісееўшчына, якая праходзіць побач зь вёскай. Уздоўж заходняга боку — гаспадарчы сэктар[2].

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

За 0,4 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Барань, захаваўся кугранны могільнік (50 насыпаў), за 1 км на паўночны захад ад вёскі — другі могільнік (6 насыпаў). Гэтыя археалягічныя помнікі сьведчаць пра засяленьне гэтых мясьцінаў у старажытнасьці[2].

Вядомыя выхадцы рэдагаваць

  • У. Стасевіч — юны партызан, разьведчык брыгады імя Кірава. Загінуў у траўні 1943 году.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
  2. ^ а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 84