Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка

Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка (па-нямецку: Oberlausitzische Bibliothek der Wissenschaften) — найбуйнейшая бібліятэка ў горадзе Гёрліц, а таксама найбуйнейшая бібліятэка паміж Дрэздэнам і Ўроцлавам.

Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка
Oberlausitzische Bibliothek der Wissenschaften
Дата ўтварэньня 1726
Тып Бібліятэка
Месцазнаходжаньне Гёрліц, Саксонія, Нямеччына
Сайт http://www.goerlitzer-sammlungen.de

Бібліятэка была заснаваная Верхнелужыцкім навуковым таварыствам у XVIII стагодзьдзі. У 1945 годзе была нацыялізаваная і адкрыта для публічнага наведваньня ў 1951 годзе. У наш час фонд бібліятэкі налічвае каля 140 000 прац, найбольшай часткай якога зьяўляецца гістарычная літаратура (80 %). Сярод гэтых прац — Біблія Францішка Скарыны(канвалют з 11 кніг), шматлікія рарытэты й скарбы, такія як інкунабулы, або калекцыі брашураў з XVI стагодзьдзя. Таксама маюцца каштоўныя рукапісы і каля 3000 гістарычных мапаў і атлясаў. Найстарэйшай працай у бібліятэцы зьяўляецца гістарычны кодэкс XI стагодзьдзя, напісаны рымскім гісторыкам Салюстыям.

Літаратура рэдагаваць

  • Біблія Францішка Скарыны(канвалют з 11 кніг)
  • Christian Knauthe: Historische Nachrichten von denen Bibliotheken in Görlitz. Görlitz 1737.
  • Robert Joachim: Geschichte der Milich´schen Bibliothek und ihre Sammlungen. Görlitz 1876.
  • Richard Jecht: 150 Jahre Oberlausitzische Gesellschaft der Wissenschaften: 1779—1929. Görlitz 1929.
  • Ernst-Heinz Lemper: Adolph Traugott von Gersdorf (1744—1807): Naturforschung und soziale Reformen im Dienste der Humanität. Berlin 1974.
  • Annerose Klammt: Oberlausitzische Bibliothek der Wissenschaften bei den Städtischen Kunstsammlungen. In: Handbuch der historischen * Buchbestände in Deutschland. Hildesheim 1977, S. 284—289.
  • Ernst-Heinz Lemper: Zur Geschichte und Bedeutung der Oberlausitzischen Gesellschaft der Wissenschaften zu Görlitz. In: Neues Archiv für Sächsische Geschichte. 64, 1994, S. 85-95.
  • Martin Kügler, Cornelia Eisler: Johann Gottlieb Milich: Gelehrter und Sammler. Oettel, Görlitz/Zittau 2000, ISBN 978-3-932693-55-7.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць