Вераскава

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ве́раскава[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Плісы і Нёману. Уваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Вераскава
трансьліт. Vieraskava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
СельсаветПасялковы савет: Любчанскі сельсаветЛюбчанскі
Насельніцтва: 334 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231423
СААТА: 4243859008
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′40″ пн. ш. 25°54′26″ у. д. / 53.76111° пн. ш. 25.90722° у. д. / 53.76111; 25.90722Каардынаты: 53°45′40″ пн. ш. 25°54′26″ у. д. / 53.76111° пн. ш. 25.90722° у. д. / 53.76111; 25.90722
Вераскава на мапе Беларусі ±
Вераскава
Вераскава
Вераскава
Вераскава
Вераскава
Вераскава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

На пачатку XVI стагодзьдзя маёнтак належаў гаспадарскаму маршалку Юр’ю Юр’евічу Неміровічу. У 1541 г. адышоў Настасьсі Глябовічавай, дачцэ мцэнскага намесьніка Вацлава Неміровіча і жонцы Мікалая Глябовіча, сына полацкага ваяводы Станіслава Глябовіча. У 1557 г. быў запісаны яе дачцэ Раіне Красоўскай. У дакумэнце 1557 г. прыгадваюцца баяры-шляхта Іван і Ісай Князевічы і Якуб Андрэевіч Калечыц (Каліціч) Хадасовіч, які служыў ураднікам, ці намесьнікам вераскоўскім, меў ад Глябовічавай зямельнае наданьне Калечыцы і зьяўляўся продкам шляхецкага роду Калечыцаў. У 1567 г. Вераскава належала Раіне Мікалаеўне Глебовічаўне і яе мужу Якубу Красоўскаму і Рэгіне Насілоўскай, ўнучцы Вацлава Неміровіча і жонцы полацкага кашталяна Юрыя Дэшпат-Зяновіча, якія выстаўлялі з маёнтка ў войска ВКЛ васалаў-коньнікаў у панцырным узбраеньні, або "па-казацку". У наступныя гады Вераскава перайшло да сына Зофіі зь Неміровічаў, ваяводы полацкага Станіслава Давойны, а ў 1576 г. разам "з маёнткамі баяр-шляхты" да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла Рудога. У XVII стагодзьдзі цэнтар вераскоўскай воласьці ў складзе маёнтка Далятычы князёў Радзівілаў.

У XIX ст. маёнтак Дыбоўскіх, Брахоцкіх.

6 траўня 2004 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вераскоўскага сельсавету вёску перадалі ў Любчанскі пасялковы савет[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 334 чалавекі
  • 2008 год — 418 чалавек
  • 1999 год — 531 чалавек

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Бровар і гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
  • Капліца-пахавальня Брахоцкіх (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Брахоцкіх (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 296
  2. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 6 мая 2004 г. № 60 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района»(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Макарэвіч С. Памёр патрыярх беларускай філасофіі Уладзімір Конан // «Наша Ніва», 6 чэрвеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вераскавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў