Вена-Швэхат

аэрапорт Вены

Міжнародны аэрапорт «Вена-Швэхат» (па-нямецку: Flughafen Wien-Schwechat) — міжнародны аэрапорт Вены, сталіцы Аўстрыі, разьмешчаны ў горадзе Швэхат, за 18 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Аўстрыі і за 57 км на захад ад Браціславы. Гэта найбуйнейшы аэрапорт краіны, які служыць базай для такіх авіякампаніяў, як то «Аўстрыйскія авіялініі» і Eurowings Europe. Акрамя таго, аэрапорт ёсьць важным хабам для такіх танных авіяперавозчыкаў, як то easyJet Europe, Lauda, Level і Wizz Air. Напрамкі палётаў з аэрапорту пакрываюць густой сеткай эўрапейскіх напрамкі. Таксама зь «Вены-Швэхат» ажыцьцяўляюцца далёкія рэйсы ў Азію, Паўночную Амэрыку і Афрыку. У 2018 годзе ў аэрапорце было абслужана 27 млн пасажыраў, што на 10,8% больш у параўнаньні з 2017 годам[1].

Міжнародны аэрапорт «Вена-Швэхат»
IATA: VIEICAO: LOWW
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзянскі
АбслугоўваеВена, Аўстрыя і Браціслава, Славаччына
МесцазнаходжаньнеВена, Аўстрыя
Адкрыты 1959
Вузел для «Аўстрыйскія авіялініі»
Пабудаваны 1959
Вышыня н. у. м. 183 м

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вена-Швэхатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў